Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пажару на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі як найменей 59 чалавек

абноўлена

Праца пажарнай службы на пажары ў паўночнай Македоніі, архіўнае фота
Праца пажарнай службы на пажары ў паўночнай Македоніі, архіўнае фота

Сёньня ўначы на дыскатэцы Pulse у горадзе Кочані на ўсходзе Паўночнай Македоніі адбыўся пажар. Ахвярамі, паводле афіцыйнай інфармацыі , сталі як найменей 59 чалавек.

Яшчэ больш за 155 чалавек атрымалі раненьні. Як паведамляе Балканская служба Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, некаторыя з пацярпелых былі пераведзены ў клінікі ў Штыпе і Скоп’е. Афіцыйнай інфармацыі пра прычыны пажару таксама пакуль няма.

Паводле мясцовых СМІ, прычынай магло стаць выкарыстаньне піратэхнікі падчас выступу македонскага гурту DNA.

Міністар унутраных справаў Паўночнай Македоніі Панчэ Ташкоўскі паведаміў, што выдадзеныя ордэры на арышты чатырох чалавек. Раней ён заявіў пра арышт аднаго чалавек, а дзяржаўнае агенцтва навінаў Mia паведаміла, што затрыманы ўладальнік дыскатэкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG