Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне пройдзе маштабны страйк у аэрапортах


Нямецкі прафсаюз работнікаў грамадзскай сфэры Verdi абвясьціў аб новым папераджальным страйку ў 11 буйных аэрапортах Нямеччыны.

Ён пройдзе ў аэрапортах Мюнхэну, Штутгарту, Франкфурту, Кёльну, Бону, Дзюсельдорфу, Дортмунду, Гановэру, Брэмэну, Гамбургу, Бэрліну і Ляйпцыгу.

24-гадзінны страйк пачнецца ў ноч на панядзелак 10 сакавіка ў 00:00 гадзін і працягнецца да 23:59 гадзінаў. Цягам дня прафсаюз плянуе правесьці мітынгі.

Прафсаюз заклікаў да страйку работнікаў, занятых у сфэры абслугоўваньня і ў службе наземнага транспарту ў аэрапортах, якія аплачваюцца па тарыфах дзяржаўнага сэктару. Прычынай папераджальных страйкаў сталі перамовы паміж прафсаюзам і органамі цэнтральнай і мясцовай выканаўчай улады, якія датычацца павышэньня ставак заробкаў платы.

Verdi патрабуе павышэньне заробкаў на 8%, сама меней на 350 эўра ў месяц і больш высокіх кампэнсацыяў за працу ў начны час і выходныя, а таксама сьвяточныя дні. Для практыкантаў і навучэнцаў прафсаюз патрабуе павысіць стаўкі на 200 эўра ў месяц. Акрамя таго, гаворка ідзе пра дадатковыя тры выходныя.

Падчас другога раўнду перамоваў у сярэдзіне лютага працадаўцы не прадставілі ніякіх сустрэчных прапановаў. Яны адхілілі патрабаваньні прафсаюзу, спасылаючыся на адсутнасьць дадатковых сродкаў на іх фінансаваньне. Наступны раўнд перамоваў пройдзе з 14 па 16 сакавіка ў Патсдаме.

Папераджальныя страйкі былі ўжо раней праведзеныя ў аэрапортах Кёльну, Бону, Дзюсэльдорфу, Гамбургу і Мюнхэну. У сувязі з гэтым былі адменены шматлікія рэйсы. Страйкавалі таксама супрацоўнікі шпіталёў і дамоў па доглядзе, а таксама дзіцячых садкоў і іншых сацыяльных устаноў.

Авіякампанія Lufthansa і саюз аэрапортаў ADV скрытыкавалі страйкі ў важных транспартных вузлах Нямеччыны. Паводле слоў прадстаўніка саюзу, двухдзённыя страйкі, якія адразаюць нямецкія мэгаполісы ад міжнародных паветраных зносінаў, «ня маюць нічога агульнага з папярэджаньнем».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG