Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінпрыроды патлумачылі, чаму ў беларускіх гарадах цяпер шмат пылу


Вуліца ў Менску. Архіўнае фота
Вуліца ў Менску. Архіўнае фота

У Беларусі з пачатку сакавіка фіксуюцца прыродныя пажары і ўводзяцца забароны на наведваньне лясоў.

У апошнія дні ў многіх гарадах Беларусі зафіксавалі перавышэньне дапушчальнага ўзроўню пылу ў паветры, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Там растлумачылі гэтую зьяву спалучэньнем адразу некалькіх фактараў.

Як расказалі ў Мінпрыроды, з пачатку сакавіка ў Беларусі стаяў у асноўным антыцыклён, таму істотных ападкаў не выпадала. Сухое зацішнае надвор’е прывяло да павелічэньня колькасьці пылу ў паветры.

Пыл у паветра трапляе рознымі шляхамі — яго крыніцы могуць быць як натуральнымі, так і зьвязанымі з дзейнасьцю чалавека, гэта значыць антрапагеннымі. Як правіла, гэта пыл, падняты з участкаў глебы без дзёрну, спальваньне паліва мабільнымі і стацыянарнымі крыніцамі, індустрыяльныя працэсы, знос шын.

«Таксама немалую ролю ў фармаваньні ўзроўню забруджваньня паветра ў гарадах адыгрывае перанос дымоў пажараў у прыродных экасыстэмах», — дадалі ў ведамстве.

Расьсейваньню пылу замінала тэмпэратурная інвэрсія ў прыземным пласьце атмасфэры. У Мінпрыроды падкрэсьлілі, што згодна са шматгадовымі назіраньнямі, колькасьць пылу ў паветры павялічваецца вясной кожны год.

Каб паменшыць уплыў чалавечай дзейнасьці і кантраляваць выкіды забруджвальных рэчываў у паветра, буйным прамысловым прадпрыемствам і аўтатранспартным кампаніям у некаторых гарадах накіроўваюць папярэджаньні аб неспрыяльных метэаралягічных умовах, якія спрыяюць назапашваньню забруджвальных рэчываў у паветры.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG