Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва перахапіла кантрабанду беларускіх цыгарэт на 5,6 млн эўра. І гэта не рэкорд


Кантрабандныя цыгарэты
Кантрабандныя цыгарэты

Літоўскія мытнікі спынілі найбуйнейшую партыю беларускіх цыгарэт, кошт якіх ацэньваецца ў 5,6 млн. эўра.

Пра гэта паведамляе мытня Літвы, у ноч з 12 на 13 лютага літоўскія мытнікі спынілі для праверкі два грузавікі на трасе А1 недалёка ад гораду Еўе (Vievis).

Фуры ішлі адна за адной. Кіроўцы заявілі, што вязуць зь Вільні ў Польшчу распыляльнікі.

Аднак падчас агляду аўтамабіляў мытнікі заўважылі, што за скрынямі з распыляльнікамі схаваныя цыгарэты. Транспартныя сродкі адправілі ў пункт пропуску «Меднікі», дзе высьветлілі, што ў фурах было 2520 скрыняў цыгарэт коштам 5,64 млн эўра.

Паведамляюць, што пачалі расьсьледаваньне.

У выніку рашэньнем суду беларуса арыштавалі на два месяцы, літоўца — на месяц. Мытнікі мяркуюць, што цыгарэты маглі везьці з Латвіі.

Гэта ня першы падобны выпадак, і гэта не рэкорд.

  • 6 жніўня 2023 году літоўскія мытнікі затрымалі груз з 891 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт (коштам каля 3,5 млн эўра), 29 ліпеня партыю ў мільён пачкаў цыгарэт (коштам больш за 4 мільёны эўра), 30 чэрвеня — 850 тысяч пачкаў нелегальных цыгарэт.
  • У 2022 годзе ў Літве спынілі чатыры фуры больш як з 3 мільёнамі пачкаў беларускіх цыгарэт. Страты ў выглядзе нясплачаных Літве і ЭЗ падаткаў ацэньваліся тады ў 9,77 млн эўра.
  • За 2021 год мытнікі Літвы затрымалі амаль 19 млн пачкаў цыгарэт і 60 тон тытунёвай сыравіны коштам больш за 73 млн эўра.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG