Падпісчыкі скардзіліся на немагчымасьць увайсьці ні ў свой акаўнт, ні на сайт Х, а таксама на праблемы з адпраўкай і атрыманьнем паведамленьняў і абнаўленьнем стужкі навіназ.
Па паведамленьнях друку, адказнасьць за напад узяла на сябе прапалестынская хакерская групоўка Dark Storm Team.
Збоі ў працы Х пачаліся раніцай. Да вечара праца сацсеткі крыху стабілізавалася, але скаргі працягваюць паступаць да гэтага часу.
Уладальнік сацсеткі, амэрыканскі бізнэсовец Ілан Маск заявіў аб масіраванай кібератацы на сэрвэры Х.
«Нас атакуюць кожны дзень, але сёньня ў гэтым было задзейнічана мноства рэсурсаў. У гэта ўцягнутая або вялікая скаардынаваная група, або цэлая краіна», — напісаў ён.
Сэрвіс Downdetector, які адсочвае збоі ў працы інтэрнэт-сэрвісаў, заявіў аб трох асноўных хвалях адключэньняў Х 10 сакавіка. Паводле яго інфармацыі, 58% тых, хто заявіў аб перабоях у працы Х, скардзіліся на дрэнную працу мабільнай аплікацыі, 31% — вэбсайту, і 11% — на адсутнасьць злучэньня з сэрвэрам.
Маск дадаў, што яго тэхнічныя службы працуюць над ліквідацыяй праблемы.
- На пачатак 2025 года ў сацсеткі Х каля 650 мільёнаў актыўных карыстальнікаў па ўсім сьвеце. Сярод іх як прыватныя асобы, так і кампаніі.
Форум