Здарэньне прывяло да абясточваньня 88 трансфарматарных падстанцый, чатырох устаноў сярэдняй адукацыі і пяці ўстаноў дашкольнай адукацыі, аб’ектаў гандлю, а таксама больш за 7 тысяч абанэнтаў у прыватным сэктары.
«Кацельня № 1 ад „Кобрынскага ЖКГ“ падлучаная ад перасоўных электрагенэратараў магутнасьцю 200 кВт і 120 кВт, падача цеплаэнэргіі спажыўцам ажыцьцяўляецца. Ужо адноўлена электрасілкаваньне 4 школаў, 5 дзіцячых садоў, ААТ „Кобрынаграмаш“. Застаецца без электрычнасьці прыватны жылы сэктар (больш за 500 абанэнтаў)», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства.
У горадзе працуе раённая камісія ў надзвычайных сытуацыях. На месца выехаў і начальнік Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня МНС Валеры Рудольф.
«Вядзецца маніторынг апэратыўнай абстаноўкі. Робяцца ўсе неабходныя захады для аднаўленьня нармальных умоў жыцьця насельніцтва і працы аб’ектаў эканомікі», — заяўляе ведамства.
Прычынаў аварыі не называюць.
Электразабесьпячэньне Кобрыня аднавалі пасьля 12 гадзін дня, паведамілі ў Мінэнэрга.
«Энэргетыкі прадпрыемства «Берасьцеэнэрга» апэратыўна прыступілі да выкананьня работ і цалкам аднавілі электразабесьпячэньне ўсіх спажыўцоў. Электра- і цеплазабесьпячэньне горада ажыцьцяўляецца ў поўным аб'ёме. У працах было задзейнічана больш за 40 чалавек пэрсаналу і 6 адзінак тэхнікі», — заявілі ў прэс-службе.
Форум