Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 гадоў мастаку Алесю Марачкіну


Алесь Марачкін, архіўнае фота.
Алесь Марачкін, архіўнае фота.

Падзеі 30 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

30 сакавіка 1940 году, 85 гадоў таму, у вёсцы Папоўшчына Чэрыкаўскага раёну нарадзіўся Алесь Марачкін, беларускі мастак, жывапісец, пэдагог, грамадзкі дзяяч. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). Член Саюза мастакоў (з 1977). Быў галоўным мастаком Мастацкага фонду. У 1988—1997 гадах працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, загадваў катэдрай жывапісу. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня».

Гэты дзень у гісторыі

1814 — Саюзныя войскі антынапалеонаўскай кааліцыі ўвайшлі ў Парыж.

1856 — падпісаная мірная дамова, якая завяршыла Крымскую вайну Расеі зь Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Турэччынай.

1867 — у Вашынгтоне падпісаная дамова, згодна зь якой ЗША набылі ў Расеі Аляску за 7,2 мільёна даляраў.

1981 — учынены замах на прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Агенты Сакрэтнай службы ў момант замаху на прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана, 30 сакавіка 1981 г.
Агенты Сакрэтнай службы ў момант замаху на прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана, 30 сакавіка 1981 г.

У гэты дзень нарадзіліся

1746Франсіска Гоя, гішпанскі мастак.

1844 Поль Вэрлен, францускі паэт.

1853Вінцэнт ван Гог, галяндзкі мастак.

Вінцэнт ван Гог, Сланечнікі, 1887
Вінцэнт ван Гог, Сланечнікі, 1887

1888Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі

1945Эрык Клэптан, адзін з найвыдатнейшых блюзавых гітарыстаў сьвету.

1953Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту.

У памяці

1689 Казімір Лышчынскі, філёзаф зь Берасьця. За трактат «Пра неіснаваньне Бога» Лышчынскаму публічна адсеклі галаву, цела спалілі, а попелам стрэлілі з гарматы.

1890Іасафат Агрызка, беларускі выдавец, журналіст, грамадзка-палітычны дзеяч.

1992Вольга Церашчатава, мастацтвазнаўца, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.

2017Мікола Рыжы, вядомы беларускі ілюстратар і мастак філятэлістычнай прадукцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG