На тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі па вуліцы Мініна ў Менску будаўнікі пры раскопцы катлавану знайшлі чалавечыя касьцяныя парэшткі, паведаміў 19 лютага Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў Беларусі (ДКСЭ).
Сьледча-апэратыўная група з прыцягненьнем спэцыялістаў ДКСЭ агледзела месца здарэньня, дзе выявіла і забрала больш за 700 фрагмэнтаў касьцяных парэшткаў.
Як мяркуецца, пахаваньне адносіцца да пэрыяду Вялікай Айчыннай вайны. Для вызначэньня даўнасьці пахаваньня, а таксама біялягічнага ўзросту людзей, чые касьцяныя парэшткі знайшлі — а гэта каля 40 чалавек — прызначылі мэдыка-крыміналістычныя экспэртызы.
Па факце знаходак Маскоўскі (гораду Менску) раённы аддзел Сьледчага камітэту праводзіць праверку.
- У пачатку лютага 2025 году падчас пракладкі сетак уздоўж вуліцы Калектарнай у Менску рабочыя выкапалі траншэю на месцы былых габрэйскіх могілак, узьняўшы на паверхню шэраг надмагільных камянёў і фрагмэнты агароджы.
Форум