Супрацоўнікі Сакрэтнай службы ЗША стралялі ва ўзброенага чалавека каля Белага дома ў Вашынгтоне. Пацярпелага шпіталізавалі, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву Белага дома.
Здарэньне адбылося ў ноч на 9 сакавіка. Агенты Сакрэтнай службы атрымалі інфармацыю пра падазронага чалавека, які, як мяркуецца, накіроўваўся з Індыяны ў Вашынгтон.
Агенты заўважылі пешахода, які падыходзіць пад апісаньне, а пазьней знайшлі ягоны аўтамабіль. Калі супрацоўнікі Сакрэтнай службы падышлі да падазраванага, ён дастаў агнястрэльную зброю. Пачалася перастрэлка.
Мужчыну даставілі ў мясцовую бальніцу, у якім ён стане цяпер, невядома, гаворыцца ў заяве. Супрацоўнікі Сакрэтнай службы не пацярпелі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у Белым доме падчас страляніны адсутнічаў. Ён праводзіць выходныя ў Флорыдзе.
За апошнія гады каля Белага дома адбыліся некалькі інцыдэнтаў з узброенымі людзьмі, якіх застрэлілі супрацоўнікі службы бясьпекі. У 2016 годзе ахова Белага дома адкрыла агонь па чалавеку, які размахваў пісталетам ля аднаго з прапускных пунктаў.
У 2023 годзе 20-гадовы імігрант з Індыі Саі Варшыт Кандула паспрабаваў прарвацца праз ахоўныя бар’еры Белага дома на арандаваным грузавіку. Ён прызнаўся, што хацеў забіць прэзыдэнта.
13 ліпеня на перадвыбарчым мітынгу ў Пэнсыльваніі ў выніку спробы замаху Трамп быў лёгка паранены. Загінуў адзін з удзельнікаў мітынгу, яшчэ двое атрымалі раненьні. Нападніка, 20-гадовы Томаса Мэцью Крукса родам з Пэнсыльваніі, застрэлілі спэцслужбы.
Мінюст ЗША таксама сьцьвярджае, што замах на Трамп рыхтаваў іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі.
Форум