Інцыдэнт адбыўся ўвечары 1 сакавіка на Трохсьвяцкай вуліцы ў пасёлку Галубое, пра яго паведамілі Telegram-каналы «112» і Mash. Відэа здарэньня таксама апублікаваў тэлеканал «Рен-ТВ».
Злачынца высачыў хлопца і напаў на яго са сьпіны, пасьля чаго ўцёк. Як стала вядома Mash, пацярпелы і падазраваны — былыя калегі. Яны ахоўвалі прыватны дом у пасёлку, пакуль нападніка ня звольнілі. Праз гэта адбыўся канфлікт, які скончыўся замахам.
Відавочцы нападу выклікалі на месца здарэньня мэдыкаў і паліцэйскіх.
Пацярпелы — грамадзянін Беларусі, паведамляе Mash. Пра тое, што пацярпелы хлопец зь Беларусі, таксама сказаў выданьню «Аргументы и факты» мясцовы жыхар.
У пракуратуры Маскоўскай вобласьці паведамілі, што пацярпелы знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі. Завялі крымінальную справу.
Нападніка шукаюць. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі за наўмыснае прычыненьне цяжкай шкоды здароўю.
Форум