Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі забаранілі казкі Пушкіна, выдадзеныя гандлёвай маркай «Умка»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кніга «Сказки» Аляксандра Пушкіна, выдадзеная пад гандлёвай маркай «Умка» ў сэрыі «Золотая классика», зьнікне з паліц беларускіх крамаў. Такое рашэньне прыняў Дзяржстандарт пасьля праверкі выданьня.

Кнігу надрукавалі на Смаленскім паліграфічным камбінаце, які зьяўляецца філіялам маскоўскага выдавецтва «Высшая школа». Экспэрты Дзяржстандарту выявілі парушэньні тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу «Аб бясьпецы прадукцыі для дзяцей і падлеткаў». Згодна з патрабаваньнямі, прабел паміж словамі павінен адпавядаць памеру кегелю шрыфту. У гэтым жа выданьні кегель шрыфту склаў больш за 6 мм, але прабел паміж словамі — усяго 1,8 мм.

На падставе высноў праверкі Дзяржстандарт забараніў увоз і рэалізацыю гэтай партыі кніг у Беларусі, а таксама ануляваў дзеяньне дакумэнтаў аб іх адпаведнасьці патрабаваньням.

Ня першы інцыдэнт

Гэта ня першы выпадак, калі ў казках Аляксандра Пушкіна выявілі парушэньні, адзначае «Наша Ніва». Тры месяцы таму падобнае знайшлі ў выданьні, надрукаваным на Яраслаўскім паліграфічным камбінаце. Тады кегель склаў 3 мм, а прабелы паміж словамі — 2,5 мм.

Акрамя таго, парушэньні знайшлі і ў іншай кнізе з сэрыі «Золотая классика» — «Русские народные сказки», якая таксама друкавалася на Смаленскім паліграфічным камбінаце. У абодвух выпадках праблемы зьвязаныя зь неадпаведнасьцю памеру шрыфту і прабелаў у выданьнях для дзяцей.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG