Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі менавалі біскупам


Філіпа Чампанэльлі, архіўнае фота
Філіпа Чампанэльлі, архіўнае фота

12 студзеня папа Рымскі Францішак прызначыў новага сакратара дыкастэрыі ў справах культуры і адукацыі, а таксама надаў біскупскую годнасьць падсакратару дыкастэрыі ў справах Усходніх Цэркваў.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, сакратаром дыкастэрыі ў справах культуры і адукацыі стаў Карла Марыя Пальвані, які раней займаў пасаду падсакратара гэтай ватыканскай установы. Папа надаў яму таксама тытул арцыбіскупа.

Біскупскую годнасьць папа Францішак надаў Філіпа Чампанэльлі, падсакратару дыкастэрыі ў справах Усходніх Цэркваў. Яе ўзначальвае былы Апостальскі нунцый у Беларусі кардынал Кляўдыё Гуджэроці, зь якім біскуп-намінат супрацоўнічаў таксама ў Беларусі.

Да прызначэньня ў гэтую структуру Рымскай курыі Філіпа Чампанэльлі працаваў на дыпляматычнай службе. З 2011 па 2015 год Чампанэльлі быў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі, а з 2015 па 2024 гады займаў пасаду супрацоўніка сэкцыі ў агульных справах Дзяржаўнага сакратарыяту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG