Рашэньне вярнуць збор прыняў Горадзенскі абласны савет дэпутатаў. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ад выплаты збору вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх едуць:
- прадстаўнікі дзяржаўных органаў Беларусі ў мэтах выкананьня службовых абавязкаў пры наяўнасьці пацьвярджальных дакумэнтаў;
- грамадзяне, якія выяжджаюць за межы краіны для атрыманьня мэдыцынскай дапамогі, і асобы, што іх суправаджаюць, пры наяўнасьці рашэньня адмысловай камісіі пры Міністэрстве аховы здароўя;
- асобы, якія суправаджаюць малалетніх дзяцей, якія едуць на лячэньне ў санаторна-курортныя арганізацыі, пры наяўнасьці пацьвярджальных дакумэнтаў;
- замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў Беларусь на запрашэньне дзяржаўных органаў дзеля ўдзелу ў мерапрыемствах на тэрыторыі Беларусі, пры наяўнасьці дакумэнтаў, якія гэта пацьвярджаюць;
- замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства пры наяўнасьці дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць ступень цяжкасьці і выяўленасьці цяжкасьцяў фізычнай актыўнасьці і ўдзелу 75–100%, выдадзеных кампэтэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасьці або звычайнага месца жыхарства замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства;
- асобы, якія выяжджаюць зь Беларусі з пахаваньня членаў сям'і або блізкіх сваякоў, пры наяўнасьці пацьвярджальных дакумэнтаў;
- асобы, якія выяжджаюць зь Беларусі па пастановах аб дэпартацыі (высылцы), пры наяўнасьці пацьвярджальных дакумэнтаў.
Раней у Берасьцейскай, Горадзенскай і Віцебскай абласьцях на месяц скасавалі мясцовы збор за перасячэньне мяжы, а потым вярнулі яго. Збор таксама на месяц скасоўвалі ў студзені 2023 году.
Абласныя саветы атрымалі права ўводзіць мясцовыя зборы за перасячэньне мяжы яшчэ ў 2021 годзе і з таго часу карыстаюцца ім.
Форум