Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі анулявалі дамэн сайту онлайн-пэтыцый Petitions.by


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Стваральнікі плятформы паведамілі, што цяпер карыстаньне старым адрасам можа быць небясьпечным, бо ім ужо не належыць ніякіх правоў на старонку.

Дамэн ануляваў Апэратыўна-аналітычны цэнтар Беларусі (ААЦ). Менавіта апавяшчэньне ад гэтага органу прыйшло ранейшым уладальнікам сайту. Пасьля гэтага яны папярэдзілі, што цяпер уваход на старонку ня можа лічыцца бясьпечным.

У прыватнасьці, стваральнікі пляцоўкі папярэдзілі:

  • Дамэн petitions.by больш не належыць нам і можа быць выкарыстаны трэцімі асобамі, у тым ліку структурамі, якія могуць выкарыстоўваць яго ў злачынных мэтах, у тым ліку для збору вашых зьвестак. Будзьце ўважлівыя: доступ на сайт petitions.by НЕ бясьпечны, калі яго паспрабуюць аднавіць ці выкарыстоўваць ад нашага імя.
  • Наш бягучы асноўны дамэн, e-petitions.by, працягвае працаваць. Гэта наш афіцыйны сайт на гэты момант.
  • Неўзабаве мы плянуем набыць новы дамэн за межамі зоны .BY і зрабіць яго асноўным, каб засьцерагчы вашу працу з нашымі інструмэнтамі і сэрвісамі. Мы паведамім аб новым дамэне, як толькі ён будзе актываваны.

Таксама арганізатары сайту пэтыцый папрасілі карыстальнікаў выдаліць усе апавяшчэньні старой старонкі і карыстацца толькі формамі сувязі, якія засталіся ў карыстаньні на гэты момант.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG