Як вынікае з паведамленьня расейскага ведамства, такая атака адбылася нібыта 11 студзеня з выкарыстаньнем 9 дронаў самалётнага тыпу.
«Усе БПЛА былі зьбітыя. Пацярпелых сярод пэрсаналу па абслугоўваньні кампрэсарнай станцыі і разбурэньняў няма. У выніку падзеньня аскепкаў аднаго бесьпілётніка нязначныя пашкоджаньні атрымаў будынак і абсталяваньне газавымяральнай станцыі на тэрыторыі КС „Руская“», — адзначаецца ў паведамленьні.
Дзяжурныя падразьдзелы АТ «Газпром» наступствы апэратыўна зьліквідавалі і аднавілі абсталяваньне.
«Кампрэсарная станцыя ажыцьцяўляе падачу газу ў трубаправод „Турэцкі паток“ у штатным рэжыме. Збояў у рабоце не дапушчана», — паведамілі ў Мінабароны Расеі.
Трубаправод «Турэцкі паток» застаецца адзіным маршрутам пастаўкі расейскага газу ў Эўропу пасьля таго, як у канцы верасьня 2022 году былі пашкоджаныя тры з чатырох нітак газаправодаў «Паўночны паток – 1» і «Паўночны паток – 2» у Балтыйскім моры. Магістраль не падлягае аднаўленьню. Расьсьледаваньні Швэцыі, Даніі і Нямеччыны паказалі, што газаправоды былі ўзарваныя, але вінаватых яшчэ вызначаюць. Расея ў расьсьледаваньні ня ўдзельнічае. Масква ўскладае адказнасьць за тое, што здарылася, на ЗША і іх саюзьнікаў. Тыя сваё дачыненьне адмаўляюць.
Форум