Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн назваў атамныя авіяносцы ў гонар Біла Клінтана і Джорджа Буша-малодшага


Атамны авіяносец, ілюстрацыйнае фота
Атамны авіяносец, ілюстрацыйнае фота

Упершыню караблі ВМС ЗША будуць названыя ў гонар амэрыканскіх прэзыдэнтаў, якія займалі сваю пасаду ў XXI стагодзьдзі.

У панядзелак 13 студзеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн аб’явіў назвы двух новых атамных авіяносцаў амэрыканскіх ваенна-марскіх сіл, якім будуць дадзены імёны былых прэзыдэнтаў ЗША — Біла Клінтана і Джорджа Буша-малодшага, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Калі я асабіста паведаміў гэтую навіну Білу і Джорджу, яны былі глыбока кранутыя, — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта Байдэна. — Кожны зь іх не па чутках ведае ўвесь цяжар адказнасьці, якая кладзецца на плечы галоўнакамандуючага. І мы добра ведаем свой абавязак — аказваць падтрымку семʼям і блізкім, якія чакаюць і турбуюцца аб шчасным вяртаньні сваіх вайскоўцаў».

Гаворка ідзе пра два авіяносцы тыпу «Джэральд Форд» (нумары CVN 82 і CVN 83), чыё будаўніцтва, як чакаецца, пачнецца ў найбліжэйшыя гады. Гэта апошняя на бягучы момант кляса авіяносцаў, якая зьяўляецца адным з ключавых кампанэнтаў амэрыканскіх ВМС, прыйшоўшы на зьмену караблям тыпу «Німіц» у 2009 годзе.

Да гэтага тыпу адносяцца тры караблі-авіяносьбіты, два зь якіх таксама носяць імёны кіраўнікоў Белага дома — Джэральда Форда і Джона Кенэдзі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG