Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу Насту Лойку і спыніць рэпрэсіі


Наста Лойка, архіўнае фота
Наста Лойка, архіўнае фота

Міжнародная арганізацыя Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць палітвязьня Насту Лойку, спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да праваабаронцаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.

«Наста Лойка павінна неадкладна выйсьці на волю!» — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Беларускія ўлады, адзначана ў дакумэнце, перасьледуюць Лойку «па сфабрыкаваных абвінавачаньнях у адплату за яе праваабарончую дзейнасьць». На фоне паведамленьняў пра катаваньні і жорсткае абыходжаньне з праваабаронцай «яе бясьпека і дабрабыт выклікаюць сур'ёзныя асьцярогі», канстатуе Amnesty International.

20 чэрвеня судзьдзя Алена Шылько зь Менскага гарадзкога суду прыгаварыла Лойку да 7 гадоў пазбаўленьня волі па ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці або звады). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Нагодай для крымінальнага перасьледу стаў даклад «Перасьлед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі« за 2017–2018 гады, у якім даецца крытычная ацэнка дзеяньням міліцыі.

У верасьні — кастрычніку 2022 году праваабаронца прабыла ў няволі 30 сутак па абвінавачаньні ў некалькіх адміністрацыйных правапарушэньнях. Праз тры тыдні пасьля вызваленьня, 28 кастрычніка, яе зноў затрымалі і пасьля чатыры разы арыштоўвалі на 15 сутак па арт. 19/01 КаАП (дробнае хуліганства), а затым зьмясьцілі пад варту ў рамках крымінальнай справы.

Да таго Сьледчы камітэт закрыў заведзеную на яе крымінальную справу аб нявыплаце падаткаў.

У кастрычніку 2023 году Камітэт дзяржаўнай бясьпекі ўнёс Лойку ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Лойка працавала ў камандзе дэ-юрэ ліквідаванай уладамі праваабарончай арганізацыі Human Constanta.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG