Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн: Украіна мае бліскучую будучыню


Джо Байдэн, ілюстрацыйнае фота.
Джо Байдэн, ілюстрацыйнае фота.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэнт выступіў у Дзярждэпартамэнце ЗША з выніковай прамовай, у якой расказаў пра дасягненьні сваёй адміністрацыі.

Тэлеканал «Настоящее время» вёў жывую трансьляцыю зь перакладам на расейскую мову.

Сярод агучаных Байдэнам тэзісаў наступныя:

  • Мы сутыкнуліся з крызісамі, аднак мы прайшлі гэтыя выпрабаваньні і сталі яшчэ мацнейшымі за гэтыя 4 гады.
  • Мы сталі мацней, мацней сталі нашыя саюзы, а нашыя праціўнікі і канкурэнты – слабейшымі.
  • Мы значна ўмацавалі базу абароннай прамысловасьці, інвэстуючы амаль 1,3 трлн даляраў у абаронныя закупкі, дасьледаваньні і распрацоўкі. Гэта больш, чым інвэставалі ЗША ў любы чатырохгадовы пэрыяд падчас халоднай вайны.
  • Мы цалкам падрыхтаваныя для барацьбы і перамогі ў войнах, што зьяўляецца найлепшым спосабам перадухіленьня войнаў.
  • Пуцін думаў, што ён за тры дні пасьля нападу на Ўкраіну будзе ў Кіеве. Але праўда палягае ў тым, што з моманту пачатку вайны ў цэнтры Кіева стаяў я, а ня ён.
  • Мы своечасова падтрымалі Ўкраіну і аказалі ёй беспрэцэдэнтную дапамогу. Украіна ўсё яшчэ незалежная краіна. І ў яе бліскучая будучыня. Мы заклалі падставы будучыні для Ўкраіны.
  • Калі Пуцін пачаў сваё ўварваньне, у мяне было дзьве задачы: адна — аб'яднаць сьвет, каб абараніць Украіну, а другая — пазьбегнуць вайны паміж дзьвюма ядзернымі дзяржавамі. Мы выканалі абедзьве гэтыя задачы.
  • ХАМАС разьбіты. Мы аб’ядналі сілы для змаганьня з Хэзбалой. Іран і Расея сталі слабейшымі і не змаглі ёй дапамагчы. Расея, Кітай, Іран і Паўночная Карэя аб’ядноўваюцца, але гэта праява іх слабасьці.
  • Новая адміністрацыя пераймае мандат у больш моцным становішчы. Кітай, паводле статыстыкі і прагнозаў, нас ніколі не дагоніць і не пераможа.
  • За апошнія два гады мы вельмі палепшылі сытуацыі на нашых межах.
  • Я не перадаю вайну ў Афганістане ў спадчыну наступнаму прэзыдэнту. Там шмат загінула амэрыканскіх салдатаў.
  • Мы змагаліся з глябальным пацяпленьнем. Пабудавалі першую транскантынэнтальную чыгунку ў Афрыцы.
  • Наступная адміністрацыя атрымлівае з нашых рук Амэрыку, у якой больш сяброў у сьвеце і якая вядзе сьвет за сабой.
  • Мы стварылі самую моцную эканоміку сьвету і гатовыя змагацца зь любым канкурэнтам. Гэта паказвае на неймаверную здольнасьць Амэрыкі аднаўляцца і лідзіраваць.
  • ЗША ніколі не дазволяць Ірану займець ядзерную зброю.
  • Мы — Злучныя Штаты Амэрыкі, і няма нічога, што б не было нам па сілах.

Інаўгурацыя абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа адбудзецца 20 студзеня 2025 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG