Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня менш за восем чалавек затрымалі на мяжы пры вяртаньні ў Беларусь падчас сьвятаў, — BySol


Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае архіўнае фота.
Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае архіўнае фота.

Фонду салідарнасьці BySol вядома пра «ня менш як восем арыштаў» на беларускай мяжы пры вяртаньні грамадзян у краіну ў пэрыяд калядных і навагодніх сьвят, паведаміў у сацсетках 13 студзеня яго кіраўнік Андрэй Стрыжак.

У верасьні 2024 году зьявілася інфармацыя пра атрыманьне некаторымі беларусамі, якія знаходзяцца за мяжой, прапановаў вярнуцца з эміграцыі ў Беларусь праз спэцкамісію, якую ўзначальвае генэральны пракурор Андрэй Швед.

Праваабаронцы зьвярталі ўвагу, што на той момант ім былі вядомыя сама меней тры выпадкі, калі пасьля вяртаньня ў Беларусь праз згаданую камісію грамадзян затрымлівалі ў межах крымінальных спраў.

Камісія па «разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў», была створаная пасьля нарады ў Лукашэнкі 24 студзеня 2023 году. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага.

Затрыманьні з палітычных матываў пры ўезьдзе ў краіну актыўна практыкуюцца апошнія гады.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG