Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
У студзені — лістападзе 2024 году Беларусь з паказчыкам 4,57% заняла сёмае месца па росьце спажывецкіх цэнаў на тэрыторыі былога СССР, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
Згодна з зацьверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта плянавымі) парамэтрамі разьвіцьця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна была перавысіць 6%.
6 кастрычніка 2022 году Лукашэнка па выніках нарады пра цэнавую сытуацыю ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасьці росту цэнаў».
Пастановай ураду ад 19 кастрычніка 2022 году № 713 было ўведзенае рэгуляваньне цэнаў на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. Пазьней зь яго былі выключаныя некаторыя групы тавараў, скарэктаваныя правілы рэгуляваньня цэнаў.
18 кастрычніка 2024 году міністар антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Аляксей Багданаў паведаміў, што ўрад распрацоўвае «альтэрнатыўную сыстэму рэгуляваньня цэнаў» з «найменшым умяшаньнем дзяржавы ў працэсы цэнаўтварэньня».
Пад канец году, 30 сьнежня, Багданаў сказаў у эфіры тэлеканалу СТВ, што ўрад рыхтуе тры варыянты трансфармацыі пастановы № 713 — «ад найбольш жорсткай да больш, так бы мовіць, лібэральнай».
- У 2023 годзе спажывецкія цэны вырасьлі на 5,8%, у 2022-м — на 12,8%.
Форум