Сёлета ў студзені ля берагоў Швэцыі пашкоджаньні атрымаў камунікацыйны кабэль, які забясьпечваў сувязь па маршруце Вэнтсьпілс (Латвія) — Готлянд (Швэцыя). Пасьля гэтага інцыдэнту Нацыянальная апэратыўная група ўзяла штурмам судна Vezhen, падазраванае ў дывэрсіі.
На тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі па вуліцы Мініна ў Менску будаўнікі пры раскопцы катлавану знайшлі чалавечыя касьцяныя парэшткі, паведаміў 19 лютага Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў Беларусі.
Літоўскія мытнікі спынілі найбуйнейшую партыю беларускіх цыгарэт, кошт якіх ацэньваецца ў 5,6 млн. эўра.
Большую частку касатак давядзецца застрэліць, бо іх ужо нельга ўратаваць.
Гэтая катастрофа стала чацьвёртым авіяздарэньнем у Паўночнай Амэрыцы за апошні месяц.
17 лютага пры заходзе на пасадку рэйсу «Белавія» B2-912 Масква-Берасьце ў рухавік самалёта «Эмбраер-175» (бартавы нумар EW-512РА) трапіла птушка, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
У выніку ізраільскага ўдару загінулі два супрацоўнікі паліцыі, кіраванай ХАМАС.
У Чылі адбылася незвычайная гісторыя: гарбаты кіт праглынуў чалавека, але неўзабаве выплюнуў яго ў ваду.
У нямецкім горадзе Мюнхэн, дзе рыхтуюцца да міжнароднай канфэрэнцыі ў бясьпецы з удзелам першых асобаў краін Эўропы, аўтамабіль уехаў у натоўп, папярэдне, 15 чалавек атрымалі раненьні.
Зьвесткі пра магчымае падзеньне бесьпілётніка ў цэнтры гораду зьявіліся ўначы 13 лютага. Пра сэрыю гучных выбухаў Свабодзе расказалі мясцовыя жыхары.
У Гомельскай вобласьці ў ноч на 13 лютага працавалі сродкі супрацьпаветранай абароны Беларусі.
У Польшчы зьнік 55-гадовы беларус Уладзімер Дзяркач. Мужчына мусіў выехаць з Варшавы ўвечары 10 лютага і сустрэцца з жонкай у Вільні.
У Баўгарыі расьсьледуюць закупку беларускіх тралейбусаў для муніцыпалітэту Ўраца. Падрадчыку выставілі абвінавачаньне ў махлярстве на суму 4,5 мільёна эўра.
Кіраўніка штабу Антытэрарыстычнага цэнтру Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Дзьмітра Казюру затрымалі па падазрэньні ў супрацоўніцтве з ФСБ. Пра гэта паведамляе СБУ.
12 лютага ў Менску адбыліся дзьве аварыі з удзелам тралейбуса і маршрутнага таксі, паведамляе ўпраўленьне ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.
Каштуюць знойдзеныя літоўскімі сілавікамі цыгарэты каля 20 тысяч эўра. Летась літоўскія памежнікі затрымалі 340 чалавек за кантрабанду падакцызных тавараў.
Пра гэта паведаміла польскае Апэратыўнае камандаваньне.
За 2024 год у Польшчы затрымалі за зьдзяйсьненьне злачынстваў і адміністрацыйныя парушэньні 16 437 замежных грамадзянаў. Гэта на 857 менш, чым годам раней.
Месца падзеньня дрону цалкам ачапілі, прыехалі сапэры, МНС і міліцыя.
Здарэньне адбылося на вуліцы Крамко ў Горадні.
У памежнай службе Фінляндыі заявілі аб пачатку ўласнага расьсьледаваньня інцыдэнту з танкерам Koala у порце Усьць-Луга ў Ленінградзкай вобласьці Расеі.
Паведамляецца, што за рулём знаходзіўся 30-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар Магілёва, які ніколі ня меў правоў кіроўцы. Агляд паказаў больш за 1,1 праміле алькаголю ў ягонай крыві.
У Ленінградзкай вобласьці Расеі ў порце Усць-Луга тоне танкер з мазутам, паведамляе выданьне «Фонтанка».
Парэшткі ўсіх 67 ахвяр сутыкненьня ў паветры, якое адбылося на мінулым тыдні паміж рэйсам American Airlines і вайсковым верталётам недалёка ад Вашынгтона, ужо знайшлі, паведамілі мясцовыя ўлады 5 лютага. Апазнаныя ўсе, акрамя аднаго чалавека.
4 лютага Міністэрства транспарту Казахстану апублікавала папярэднюю справаздачу аб крушэньні самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» (AZAL) паблізу Актаў, якое адбылося 25 сьнежня 2024 году.
4 студзеня ў школе ў горадзе Эрабру ў Швэцыі адбылася страляніна. Сыгнал трывогі паступіў каля 13:30 паводле мясцовага часу, паведамляюць швэдзкія СМІ.
Паліцыя Кома, гораду ў італьянскім рэгіёне Лямбардыя, затрымала 54-гадовага грамадзяніна Беларусі. Яго абвінавацілі ў пагрозе з ужываньнем зброі і незаконным захоўваньні зброі, паведамляе прэс-служба паліцыі Кома.
11-гадовы хлопчык у цяжкім стане пасьля падзеньня на яго брамы.
У Маскве ў жылым комплексе «Алые паруса» адбыўся выбух; паводле папярэдніх зьвестак, ёсьць загінулы і пацярпелыя.
Гэта 50-гадовы грамадзян Расеі, асуджаны паводле «наркатычнага» артыкулу на 16 гадоў зьняволеньня.
Трагедыя здарылася на лецішчы.
Прычыны самагубства пакуль не вядомыя.
Фэдэральнае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі ЗША паведаміла, што на борце Learjet 55, які разбіўся каля 18:30 вечара ў пятніцу, знаходзіліся шэсьць чалавек
Раней СМІ пісалі, што Расея плянавала забіць кіраўніка нямецкай кампаніі Rheinmetall Арміна Папэргэра.
Пошукавыя работы могуць запаволіцца праз пагаршэньне ўмоў надвор’я.
Пра гэта ў звароце да нацыі паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Ён выказаў спачуваньні сем’ям загінулых.
Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы знайшлі падземны тунэль працягласьцю каля 25 мэтраў недалёка ад мяжы зь Беларусьсю.
Увечары 29 студзеня ў выніку сутыкненьня з вайсковым верталётам пад Вашынгтонам пацярпеў крушэньне рэгіянальны пасажырскі самалёт авіякампаніі American Airlines. На яго борце знаходзіліся 64 чалавекі, у тым ліку вядомыя фігурысты.
Дзясяткі людзей загінулі ў цісканіне перад сьвітаньнем на індуісцкім фэстывалі Кумбха-мэла на поўначы Індыі 29 студзеня, калі дзясяткі мільёнаў індусаў сабраліся, каб акунуцца ў сьвятыя рачныя воды ў самы спрыяльны дзень шасьцітыднёвага фэстывалю, паведамляе Reuters.
У Паўднёвым Судане разьбіўся пасажырскі самалёт. Загінулі 20 чалавек, перадае Reuters. Раней паведамлялася пра 18 загінулых, улады пасьля паведамілі, што ахвяраў больш.
У Беларусі паведамілі аб першым у 2025 годзе пажары ў заказьніку, за 13 кілямэтраў ад мяжы з Украінай. Яго патушыў дождж. Ва Ўкраіне з агнём змагаліся два дні.
Перад крушэньнем пілёт паведаміў аб аварыйнай сытуацыі.
Увечары 28 студзеня Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі паведаміла, што гарыць балоцістая мясцовасьць на тэрыторыі рэспубліканскага ляндшафтнага заказьніка «Званец» каля вёскі Ражное ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Вусьцішная крымінальная гісторыя здарылася ў беларускай сталіцы. Мужчына ў купленай кватэры знайшоў два трупы.
Паўночнаатлянтычны альянс узмацніў сваю прысутнасьць у Балтыйскім моры на просьбу Фінляндыі і Эстоніі на тле пашкоджаньняў падводных кабэляў, якія адбыліся апошнім часам.
Дзевяць чалавек, сярод якіх двое дзяцей, пацярпели 25 студзеня ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Гомлі, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.
У ноч на 25 студзеня тры чалавекі загінулі на пажары ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Пра ўзгараньне ў будынку Крупскага раённага цэнтру культуры (Менская вобласьць) паведаміла 24 студзеня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
У Каліфорніі, у акрузе Лос-Анджэлес, новы пажар, які пачаўся 22 студзеня, за некалькі гадзін ахапіў тэрыторыю плошчай 38 квадратных кілямэтраў.
Загрузіць яшчэ