«Цяпер работы перайшлі ў стадыю аднаўленьня. На жаль, няма тых, хто б выжыў. Гэта была цёмная і пакутлівая ноч у сталіцы нашай краіны. Мы ня ведаем, што прывяло да гэтай катастрофы, але маем пэўныя вельмі дакладныя думкі і ідэі», — сказаў Трамп, не раскрываючы далейшых падрабязнасьцяў.
Расьсьледаваньне прычынаў авіясутыкненьня, якое прывяло да крушэньня пасажырскага самалёту і вайсковага верталёту каля аэрапорту імя Рональда Рэйгана працягваецца.
Увечары 29 студзеня ў выніку сутыкненьня з вайсковым верталётам пад Вашынгтонам пацярпеў крушэньне рэгіянальны пасажырскі самалёт авіякампаніі American Airlines. На яго борце знаходзіліся 64 чалавекі, у тым ліку вядомыя фігурысты.
Спачуваньні ўсёй алімпійскай сям'і ў сувязі з трагедыяй перадаў і кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах.
На борце вайсковага верталёта Sikorsky UH-60 Black Hawk з Форту Белвуар (штат Вірджынія), які выконваў вучэбны палёт, знаходзіліся трое вайскоўцаў.
Сутыкненьне самалёта Bombardier CRJ700 c вайсковым верталётам Sikorski UH-60 адбылося пры яго падлёце да аэрапорта імя Рональда Рэйгана. Пасажырскі самалёт упаў у раку Патамак.
Форум