Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне з ракі выцягнулі больш за 40 целаў загінулых у сутыкненьні самалёта і верталёта


Абломкі самалёта, які пасьля суткненьня зь верталётам упаў у раку Патомак у Вашынгтоне
Абломкі самалёта, які пасьля суткненьня зь верталётам упаў у раку Патомак у Вашынгтоне

Пошукавыя работы могуць запаволіцца праз пагаршэньне ўмоў надвор’я.

У выніку пошука-выратавальных работ з ракі Патомак выцягнулі целы больш як 40 чалавек, якія загінулі ў выніку сутыкненьня самалёта Bombardier CRJ700 з вайсковым верталётам Sikorski UH-60.

Як паведаміў тэлеканал CNN з спасылкай на інфармаваныя крыніцы, работы могуць запаволіцца праз пагаршэньне ўмоў надвор’я.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў гэтым сутыкненьні ніхто ня выжыў. «Гэта была цёмная і пакутлівая ноч у сталіцы нашай краіны. Мы ня ведаем, што прывяло да гэтай катастрофы, але маем пэўныя вельмі дакладныя думкі і ідэі», — сказаў Трамп, не раскрываючы далейшых падрабязнасьцяў.

Увечары 29 студзеня ў выніку сутыкненьня з вайсковым верталётам пад Вашынгтонам пацярпеў крушэньне рэгіянальны пасажырскі самалёт авіякампаніі American Airlines. На яго борце былі 64 чалавекі, у тым ліку вядомыя фігурысты.

Спачуваньні ўсёй алімпійскай сям’і ў сувязі з трагедыяй перадаў і кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах.

На борце вайсковага верталёта Sikorsky UH-60 Black Hawk з Форту Белвуар (штат Вірджынія), які выконваў вучэбны палёт, знаходзіліся трое вайскоўцаў.

Сутыкненьне самалёта Bombardier CRJ700 з вайсковым верталётам Sikorski UH-60 адбылося пры падлёце да аэрапорта імя Рональда Рэйгана. Пасажырскі самалёт упаў у раку Патомак.

Расьсьледаваньне прычынаў сутыкненьня, якое прывяло да крушэньня пасажырскага самалёта і вайсковага верталёта каля аэрапорту імя Рональда Рэйгана, працягваецца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG