Жыхары паведамілі праекту Радыё Свабода «Север.Реалии», што на месцы некалькі экіпажаў хуткай дапамогі і пажарная машына. Відавочцы мяркуюць, што выбух адбыўся у ліфтавым холе вышыннай вежы.
Раней расейскія тэлеграм-каналы распаўсюдзілі кадры, як мяркуецца, з пад’езду «Алых парусов», ён завалены бітым шклом. На падлозе ляжыць чалавек, яму дапамагаюць.
Тэлеграм-канал Baza сьцьвярджае, што пры выбуху загінуў адзін чалавек, пацярпелі ня менш за пяць. ТАСС з спасылкай на апэратыўныя службы таксама паведамляе аб адным загінулым.
Украінскія СМІ пішуць, што загінулым можа быць стваральнік батальёна «Арбат», які ваяваў на баку Расеі, аднак гэтая інфармацыя афіцыйна не пацьверджаная, яшчэ адзін меркаваны пацярпелы ад выбуху — намесьнік камандзіра атраду спэцназу з Крыму, які здрадзіў Украіне.
Тэлеграм-каналы пішуць, што здэтанавала выбуховае прыстасаваньне або ўзарвалася граната.
Расейскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што заведзена справа. Выбух яны назвалі «хлопком».
Пазьней стала вядома, што ад выбуху ў Маскве ў жылым комплексе «Алые паруса» адзін чалавек загінуў, яшчэ чатыры пацярпелі. Аб гэтым паведамляе ТАСС. «Коммерсант» піша аб пяці пацярпелых. Адзін з пацярпелых – «прэзыдэнт» створанай расейскімі ўладамі Фэдэрацыі бокса так званай «ДНР» і заснавальнік батальёна «Арбат» Армэн Саркісян, ён загінуў.
Форум