Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жлобінскім раёне ад выбуху загінулі тры чалавекі


Лецішча ў Лугавой Вірні, дзе адбыўся трагічны выбух
Лецішча ў Лугавой Вірні, дзе адбыўся трагічны выбух

Трагедыя здарылася на лецішчы.

Увечары 2 лютага ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёну грымнуў выбух. Загінулі тры чалавекі, яшчэ двое зь цяжкімі траўмамі трапілі ў лякарню.

Паводле папярэдняй інфармацыі ведамства, выбух прагрымеў у двары прыватнага дома. Як мяркуецца, узарваўся газавы балён. На месцы працавалі работнікі Сьледчага камітэту сумесна з экспэртамі.

Лецішча належала шматдзетнай сям'і, у якой выхоўваліся чацьвёра дзяцей. Трое ў момант надзвычайнага здарэньня былі на лецішчы з бацькамі, яшчэ адно дзіця ў гэты вечар засталося ў Жлобіне.

У выніку выбуху загінулі 35-гадовы мужчына і двое малалетніх дзяцей (1 і 3 гады), яго жонку і 6-гадовага сына даставілі ў лякарню ў цяжкім стане.

У СК паведамілі, што выклікалі на месца трагедыі супрацоўнікаў крыміналістычнага аддзелу і сьледчага ўпраўленьня УСК па Гомельскай вобласьці.

«Высьвятляюцца ўсе акалічнасці здарэньня. Асаблівая ўвага будзе нададзена вызначэньню прычын і ўмоў, якія прывялі да інцыдэнту», — паведамілі ў ведамстве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG