Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Філядэльфіі каля гандлёвага цэнтру разьбіўся невялікі самалёт


Філядэльфія
Філядэльфія

Фэдэральнае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі ЗША паведаміла, што на борце Learjet 55, які разбіўся каля 18:30 вечара ў пятніцу, знаходзіліся шэсьць чалавек

Кампанія Jet Rescue Air Ambulance паведаміла, што яе самалёт разьбіўся з чатырма чальцамі экіпажу, адным пацыентам пэдыятрычнага аддзяленьня (дзіцем) і суправаджаючым пацыента на борце.

«У дадзены момант мы ня можам пацьвердзіць наяўнасьць тых, хто выжыў», – гаворыцца ў заяве Jet Rescue Air Ambulance.

Прэзыдэнт Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што «так сумна бачыць, як самалёт падае ў Філядэльфіі, штат Пэнсільванія. Загінула яшчэ больш нявінных душ. Нашы людзі цалкам уцягнутыя ў працу: службы хуткага рэагаваньня ўжо атрымалі прызнаньне за выдатную працу».

Самалёт разьбіўся непадалёк ад гандлёвага цэнтру Roosevelt Mall на паўночным усходзе Філядэльфіі, і што на зямлі ёсьць шматлікія параненыя. Philadelphia Inquirer паведаміла, што сама меней адзін дом і некалькі аўтамабіляў былі ахоплены агнём. Надвор'е было халодным і дажджлівым, а бачнасьць дрэннай.

Катастрофа адбылася пасьля сутыкненьня на гэтым тыдні самалёта рэйса American Airlines 5342 і верталёта арміі ЗША Black Hawk над Вашынгтонам. У выніку крушэньня загінула 67 чалавек. Гэта была самая сьмяротная авіякатастрофа ў ЗША з 2009 года.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG