Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўтааварыі ў Гомлі пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Дзевяць чалавек, сярод якіх двое дзяцей, пацярпели 25 студзеня ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Гомлі, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

На месца здарэньня прыбыло пяць брыгад хуткай мэдыцынскай дапамогі, у тым ліку дзьве фэльчарскія і тры — інтэнсіўнай тэрапіі. Усіх пацярпелых агледзелі і накіравалі ў Гомельскую абласную лякарню.

«Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаныя спалучаныя траўмы, пераломы, удары, чэрапна-мазгавыя траўмы. Лекары зараз праводзяць кансыліюмы, дыягнастычныя дасьледаваньні ўсім пацярпелым у ДТЗ», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспэкцыі Гомельскай вобласьці, аварыя здарылася каля 14:00. 31-гадовы кіроўца «БМВ», што ехаў па вул. Мазурава, сутыкнуўся з «Пэжо» пад кіраваньнем 35-гадовага аўтамабіліста, які, «рухаючыся з боку вул. Агарэнкі, раптоўна спыніўся на скрыжаваньні пры ажыцьцяўленьні павароту налева».

«Ад удару нямецкі аўтамабіль адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненьне з аўтамабілем „Сітраен“ пад кіраваньнем 61-гадовага кіроўцы», — паведаміла ДАІ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG