Як паведаміла выданьне LRT, памежнікі мяркуюць, што тунэль, знойдзены каля вёскі Посальч (Pašalčis) Салечніцкага раёну, выкарыстоўвалі для перапраўкі кантрабанды.
Дарадца Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс пацьвердзіў гэты факт, але не назваў дакладнага месца і абставінаў, пры якіх знайшлі гэты лёх.
«Паколькі пачалі дасудовае расьсьледаваньне, усе дэталі мы ўзгадняем з пракуратурай. Аднак неўзабаве будзе апублікаваная афіцыйная заява з поўнай інфармацыяй», — сказаў Гедрус Мішуціс.
Раней у Літве паведамлялі, што кантрабандысты выкарыстоўваюць усё больш разнастайных сродкаў для перакіданьня зь Беларусі кантрабанднай прадукцыі.
Форум