Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС ліквідавала пажар у Крупскім цэнтры культуры, эвакуавалі 14 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра ўзгараньне ў будынку Крупскага раённага цэнтру культуры (Менская вобласьць) паведаміла 24 студзеня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Адзначаецца, што агонь ахапіў «перакрыцьце на плошчы 5 квадратных мэтраў».

«Ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі аб’екта эвакуавалі 14 чалавек», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Узгараньне «апэратыўна ліквідаванае», адзначылі ў МНС, пацярпелых няма. Прычына пажару высьвятляецца.

У апэратыўнай зводцы МНС за 24 студзеня паведамляецца, што з пачатку году ў Беларусі адбыўся 401 пажар — на 14,5% менш, чым за аналягічны пэрыяд 2024-га (469). Загінула 56 чалавек (–26,3%; 76).

За мінулы год агонь забраў жыцьці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м (524).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG