Трагедыя адбылася ў вёсцы Кашчэнікі. Падчас тушэньня ратавальнікі знайшлі цела гаспадара гарэлага жылога дома, яго сужыцелькі і брата. Яшчэ адзін яго брат «атрымаў апёкі і атручанае прадуктамі гарэньня», праз што быў шпіталізаваны.
Паводле інфармацыі МНС, 25 студзеня ў бальніцы памерла жанчына, якая пацярпела на пажары 6 студзеня ў вёсцы Шапчыцы Магілёўскага раёну.
З пачатку года ў Беларусі адбылося 416 пажараў, у выніку якіх загінула 60 чалавек. За мінулы год агонь забраў жыцьці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м (524).
Форум