«Удзячны за сустрэчу з абранай прэзыдэнткай Беларусі, — напісаў ён у X. — Доўгі кашмар тыраніі дыктатара Лукашэнкі скончыцца. Мы павінны ўвесьці поўныя санкцыі, закрыць усе шчыліны і перамагчы ваеннага злачынцу Пуціна».
Кангрэсмэн пажадаў Беларусі свабоды.
Ціханоўская ў той жа сацсетцы падзякавала Уілсану за салідарнасьць і падтрымку беларускага народа.
«Барацьба з тыраніяй патрабуе рашучых дзеяньняў — санкцый, адказнасьці і адзінства. Разам мы пакладзем канец дыктатуры Лукашэнкі і спынім ваенную машыну Пуціна», — напісала яна.
Таксама палітык размаўляла з былым камандуючым арміяй ЗША ў Эўропе Ходжэсам, вынікае з публікацыі «Парлямэнцкага канала». Падрабязнасьці не прыводзяцца.
Акрамя таго, адбылася сустрэча з канадзкім сэнатарам Пітэрам Боэмам, паведаміў ён у X.
77-гадовы Уілсан — член Палаты прадстаўнікоў. Зьяўляецца сааўтарам прадстаўленага ў чэрвені мінулага года праекта абноўленага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі.
66-гадовы на дадзены момант Ходжэс камандаваў войскамі ЗША ў Эўропе з 2014 па 2018 год. Цяпер ваенны экспэрт.
Форум