Бесьпілётны лятальны апарат урэзаўся ў ахоўную абалонку аркі новага саркафага, уведзенага ў строй у 2019 годзе. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага агенцтва Ўкраіны па кіраваньні зонай адчужэньня, плошча скразнога разбурэньня склала 15 квадратных мэтраў, пашкоджаньні абшыўкі бяз поўнага разбурэньня — да 200 квадратных мэтраў. Пашкоджаны ўнутраны напаўняльнік абшыўкі, дэфармаваны вузлы злучэньняў канструкцый верхняй часткі аб’екта.
Па дадзеных на 10 гадзін 15 лютага супрацоўнікі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях Украіны тушылі напаўняльнік зьнешняй абалонкі аркі. Уначы было задзейнічана дзьве адзінкі тэхнікі, раніцай прыбылі яшчэ дзевяць. Колькасьць пажарных павялічана з 5 да 49. Работы вядуцца на вышыні 87 мэтраў.
Пагаршэньне радыяцыйнай абстаноўкі не зафіксавана, выхад радыеактыўных прадуктаў «за ўстаноўленыя межы» не знойдзены, сьцьвярджаецца ў паведамленьнях агенцтва.
Форум