Асноўныя тэзісы:
- Краіна мае «ясныя» дадзеныя разьведкі, што Расея плянуе ўвесьці свае войскі ў Беларусь гэтым летам.
- «У гэтым годзе Масква плянуе стварыць 15 новых дывізій, колькасьць якіх дасягне 150 тысяч». Гэта больш, чым нацыянальныя арміі большасьці эўрапейскіх краінаў".
- «Цяпер мы рыхтуем праект пашырэньня нашай Хмяльніцкай АЭС з прыцягненьнем амэрыканскага бізнэсу, у прыватнасьці Westinghouse. «Гэты праект умацуе энэргетычную бясьпеку ня толькі Украіны, але і ўсёй Эўропы».
- «У мінулым годзе мы вырабілі больш за 1,5 мільёна беспілётнікаў розных тыпаў. «Украіна цяпер зьяўляецца сусьветным лідэрам у барацьбе з бесьпілётнікамі».
- «Ніякіх рашэньняў па Ўкраіне без Украіны — ніякіх рашэньняў па Эўропе без Эўропы». Па словах Зяленскага, Украіна ніколі не пагодзіцца на тое, каб дамовы заключаліся за яе сьпіной, бо гэтае правіла павінна дзейнічаць ва ўсёй Эўропе.
- «Давайце будзем шчырымі — зараз мы не можам выключыць магчымасьці таго, што Амэрыка можа сказаць «не» Эўропе па праблемах, якія ёй пагражаюць. Многія лідэры казалі пра тое, што Эўропе патрэбныя ўласныя ўзброеныя сілы — армія Эўропы. Я лічу, што гэты час настаў. «Узброеныя сілы Эўропы павінны быць створаны».
- Кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсьліў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін імкнецца весьці перамовы з ЗША сам-насам. «Пуцін паспрабуе прымусіць прэзыдэнта ЗША стаяць на Краснай плошчы 9 траўня, але не як паважанага лідэра, а як рэквізыт ва ўласнай п’есе».
- «Пытаньне сяброўства Украіны ў NATO я не буду здымаць са стала перамоваў, калі не сяброўства ў NATO, то ўмовы пабудовы іншага NATO ва Ўкраіне». Паводле яго слоў, «самым уплывовым членам NATO выглядае Пуцін, таму што яму належыць вырашальнае слова — каму быць у NATO, а каму не».
Форум