Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запрасіў прэзыдэнта Сэрбіі ў Беларусь


Лукашэнка і Вучыч. 2019 год. Бялград.
Лукашэнка і Вучыч. 2019 год. Бялград.

Аляксандар Лукашэнка ў віншаваньні прэзыдэнту Сэрбіі Аляксандру Вучычу з нацыянальным сьвятам 15 лютага запрасіў яго наведаць Беларусь.

Паводле яго слоў, Менск і Бялград «прыярытэтную ўвагу надаюць гандлёва-інвэстыцыйным праектам, гуманітарнаму супрацоўніцтву, пераемнасьці традыцыйных каштоўнасьцяў» (цытата па паведамленьні прэс-службы Лукашэнкі).

Ён таксама заявіў аб падтрымцы «у справах сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Сэрбіі».

Сэрбія зьяўляецца кандыдатам на ўступленьне ў ЭЗ. У 2021 годзе Бялград далучыўся да санкцый ЭЗ супраць Менска, пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну падтрымаў наступныя пакеты абмежаваньняў. У канцы студзеня 2022 года беларускі ўрад распаўсюдзіў на Сэрбію прадуктовае эмбарга, уведзенае ў адказ на санкцыі. Пры гэтым Сэрбія 25 кастрычніка 2019 года падпісала пагадненьне аб зоне свабоднага гандлю з Эўразійскім эканамічным саюзам, у які ўваходзіць Беларусь. Дакумэнт набыў моц 10 ліпеня 2021 года.

  • Вучыч быў першым сярод кіраўнікоў эўрапейскіх дзяржаў, якія павіншавалі Лукашэнку з «перамогай на выбарах» 26 студзеня. Ён зрабіў гэта двума днямі пазьней.
  • Вучыч і Лукашэнка ўзаемна наведвалі Менск і Бялград у 2019 годзе. Іх апошняя на гэты момант сустрэча адбылася ў лістападзе мінулага года ў Баку (Азэрбайджан) на палях Сусьветнага кліматычнага саміту.
  • У 2017 годзе прэзыдэнт Сэрбіі наведваў Беларусь у якасьці прэм’ер-міністра краіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG