Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Куды коціцца сьвет». Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-Ёрку


Якія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце?

Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, журналістка, касмэтоляг, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга, яе тэма і назва – «Дэйтынг у Нью-Ёрку».

1:00 – Чаму «дэйтынг»? Ці значыць гэта, што іншага дарэчнага слова папросту няма

2:55 – Як можна параўнаць культуру спатканьняў у Беларусі і Нью-Ёрку? Ці ёсьць устойлівыя правілы для спатканьняў

6:03 – Дзе і як можна навучыцца правілам спатканьняў у канкрэтнай культуры

7:08 – Чаму для Алісы важна, каб мужчына на спатканьні плаціў (да прыкладу, за ежу ці каву)

8:53 – Ці можна лічыць, што разрыў у заробках мужчын і жанчын – акурат тыя грошы, якія можна было б траціць на ролю галянтнага кавалера

11:20 – Ці верыць Аліса ў тое, што паводзіны людзей падчас заляцаньняў маюць карані ў біялёгіі

12:48 – Наколькі варта з дапамогай культуры «выроўніваць» адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі, у тым ліку і тое, як пабудаваная культура заляцаньняў

14:13 – Якія найгоршыя рэчы робяць на спатканьні

16:11 – Што варта рабіць на першым спатканьні

17:10 – Чаму варта загадзя праверыць патэнцыйнага партнэра

19:35 – Наколькі для чалавека важная мадэль адносінаў, якая была ў бацькоў

21:10 – Для чаго пачыналіся спатканьні: пісаць у блог ці для кнігі або знайсьці чалавека для сур’ёзных адносінаў

21:57 – Што ў спатканьнях пайшло ня так

24:31 – Чаму партнэра даводзіцца шукаць праз мабільныя аплікацыі

26:07 – Ці можна праз аплікацыю знайсьці чалавека для сур’ёзных стасункаў

27:48 – Ці нешта мяняецца на спатканьнях «у сярэднім» за апошнія гады

29:10 – Што даводзілася мяняць у кнізе, каб ня трапіць пад судовыя пазовы

29:55 – Галоўныя парады мужчынам і жанчынам для першага спатканьня

32:36 – Ці замінала кніга пошукам партнэра

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG