Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у ФРН перамог кансэрватыўны блёк ХДЗ/ХСЗ, на другім месцы — ультраправая «Альтэрнатыва для Нямеччыны»


Лідэр блёка Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу і Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу (ХДЗ/ХСЗ) Фрыдрых Мэрц
Лідэр блёка Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу і Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу (ХДЗ/ХСЗ) Фрыдрых Мэрц

У Нямеччыне абвясьцілі вынікі датэрміновых выбараў у парлямэнт краіны.

Першае месца заняў кансэрватыўны блёк Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу і Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу(ХДЗ/ХСЗ) Фрыдрыха Мэрца з 28,5% галасоў, вынікае з дадзеных Фэдэральнай выбарчай камісіі пасьля падліку галасоў ва ўсіх 299 акругах.

Астатнія галасы разьмеркаваліся наступным чынам:

  • другое месца — ультраправая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) з 20,8% галасоў.
  • трэцяе — Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПН) дзейнага канцлера Оляфа Шольца з 16,4% галасоў.
  • чацвёртае — «Зялёныя» з 11,6% галасоў.
  • пятае — «Левыя» з 8,7% галасоў.
  • іншыя партыі не пераадолелі 5-працэнтны бар'ер.

Нягледзячы на першае месца, ХДЗ/ХСЗ не атрымае большасьці ў Бундэстагу (для гэтага трэба мець 316 галасоў з 630). З «Альтэрнатывай для Нямеччыны», якая атрымала другое месца на выбарах, хаўрус ХДЗ/ХСЗ, хутчэй за ўсё, фармаваць кааліцыю не стане. Гэта раней пацьвярджаў Фрыдрых Мэрц. Найбольш верагодным членам кааліцыі лічыцца СДПН.

Будучы канцлер ужо заявіў аб намеры сфармаваць урад да Вялікадня, гэта значыць да 20 красавіка. Шольц павіншаваў яго зь перамогай і назваў вынік сваёй партыі «горкай» паразай. Кандыдат у канцлеры ад «Альтэрнатывы для Нямеччыны» Аліса Вайдзель назвала перамогу сваёй партыі «гістарычным посьпехам». Там заявілі, што адкрытыя да абмеркаваньня фармаваньня ўрадавай кааліцыі.

У праграме ХДЗ/ХСЗ — узмацненьне эканамічнага росту ФРН і падатковыя паслабленьні. Мэрц неаднаразова заклікаў павялічыць вайсковую дапамогу Кіеву, у тым ліку перадаць ёй крылатыя ракеты «Таўрус», пастаўка якіх блякавалася ўрадам Шольца. Ён выступае за дасягненьне справядлівага міру для Ўкраіны і заклікаў не здымаць пытаньне аб сяброўстве краіны ў NATO.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG