Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У папы Рымскага двухбаковае запаленьне лёгкіх, ягоны стан застаецца складаным


Папа Францішак
Папа Францішак

Мэдыцынскае абсьледаваньне паказала, што стан здароўя папы Францішка застаецца складаным. У яго выяўлена двухбаковае запаленьне лёгкіх, якое патрабуе дадатковага лячэньня.

Паводле апошняй інфармацыі Залі друку Сьвятога Пасаду, агучанай 18 лютага ўвечары, лябараторныя аналізы, рэнтген грудной клеткі і клінічны стан 88 гадовага Францішка паказваюць далейшыя праблемы, паведамляе Ватыканскае радыё.

Полімікробная інфэкцыя, якая разьвілася на фоне бранхаэктазіі і астматычнага бранхіту, запатрабавала прымяненьня кортыкастэроіднай і антыбіётыкавай тэрапіі. Гэта робіць працэс лячэньня больш складаным.

Праз стан здароўя папы адмянілі юбілейную аўдыенцыю, а імшу з нагоды Юбілею дыяканаў 23 лютага ў саборы Сьвятога Пятра ўзначаліць арцыбіскуп Рына Фізыкела.

Як мяркуецца, у юбілейнай аўдыенцыі плянаваўся ўдзел мітрапаліта Менска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага. Афіцыйна пра гэта не паведамлялася, але сустрэчу мітрапаліта з пантыфікам анансаваў упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Беларусі Аляксандар Румак, паведамляў Katolik.life.

Цяпер папа знаходзіцца ў рымскім шпіталі Джэмэлі. Ватыканскія СМІ паведамляюць, што ён захоўвае бадзёры настрой, аддае распараджэньні ў справах Сьвятога Пасаду і ў актыўна чытае сьвятыя тэксты.

Папа трапіў у шпіталь яшчэ 14 лютага. З таго часу пра паляпшэньне ягонага стану не паведамлялі.

Францішак, пры нараджэньні Хорхэ Бэргольё, паходзіць з Аргентыны. Ён стаў Папам у 2013 годзе, цяпер ён адзін з найстарэйшых пантыфікаў у гісторыі.

Вядома, што яшчэ ў дзяцінстве Францішку выдалілі частку лёгкіх, што цяпер робіць яго больш уразьлівым да рэсьпіраторных інфэкцый.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG