Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ацанілі колькасьць расейскіх войскаў у Беларусі і магчымасьці стварэньня новай ударнай групоўкі


Расейская тэхніка і вайскоўцы на вучэньнях «Саюзная рашучасьць» у студзені 2022 году, пасьля якіх Расея напала на Ўкраіну. Ілюстрацыйнае фота
Расейская тэхніка і вайскоўцы на вучэньнях «Саюзная рашучасьць» у студзені 2022 году, пасьля якіх Расея напала на Ўкраіну. Ілюстрацыйнае фота

Толькі за 2024 год з Расеі ў Беларусь адправілі 216 вагонаў з грузамі вайсковага прызначэньня, у тым ліку з комплексамі СПА, боепрыпасамі і браняванай тэхнікай для сухапутных войскаў.

Ва Ўкраіне мяркуюць, што цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца крыху больш за 2 тысячы расейскіх вайскоўцаў і што нельга стварыць тут новую ўдарную групоўку праз інтэнсіўнасьць баявых дзеяньняў на фронце.

Як нгапісала ўкраінскае дзяржаўнае агенцтва «Укрінформ», каля 1450 расейскіх вайскоўцаў знаходзяцца ў Баранавічах і Вілейцы на радыётэхнічных вузлах, прыблізна 530 — на аэрадромах у Баранавічах, Мазыры і Зябраўцы.

Згодна са зьвесткамі агенцтва, на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца прыкладна 20 вайскоўцаў з 313-й вайсковай пракуратуры гарнізону і з 484-га вайсковага сьледчага аддзелу.

Апроч таго, каля 20 расейцаў знаходзяцца ў Вялікай Гарожы Асіповіцкага раёну і яшчэ прыблізна 100 вагнэраўцаў.

«Пераважна гэта экіпажы сродкаў СПА, сыстэм РЭБ і РЭР, абслуговы пэрсанал і гэтак далей. То бок не баявая група сухапутных войскаў, якая можа быць здольнай выконваць заданьні ў межах агульнавайсковых наступальных апэрацый», — адзначаецца ў матэрыяле.

Паводле выданьня, цяпер з улікам інтэнсіўнасьці баявых дзеяньняў і стратаў Расея ня мае магчымасьці хутка нарасьціць ударны кантынгент у Беларусі. Толькі ў выпадку прыпыненьня агню або зьніжэньня іх інтэнсіўнасьці Расея можа пачаць фармаваць у Беларусі ўдарную групоўку.

Пры такіх умовах Расея ўжо да канца траўня будзе мець дадатковыя 90–120 тысяч вайскоўцаў, а да канца жніўня — 180–240 тысяч. З улікам базавага падрыхтоўчага пэрыяду мабілізаваных першая партыя ў колькасьці 90–120 тысяч будзе ў баявой гатоўнасьці ў чэрвені. Хоць тэхнікай, паводле агенцтва, такую групоўку будзе складана забясьпечыць.

Паводле інфармацыі выданьня, толькі за 2024 год з Расеі ў Беларусь адправілі 216 вагонаў з грузамі вайсковага прызначэньня, у тым ліку з комплексамі СПА, боепрыпасамі і браняванай тэхнікай для сухапутных войскаў.

У матэрыяле таксама адзначаецца, што ўжо цяпер фіксуюцца будаўнічыя работы для расшырэньня вайсковых аб’ектаў пры ўдзеле расейскіх вайскоўцаў, у тым ліку на тэрыторыі 1405-й базы артылерыйскіх боепрыпасаў, в/ч 42707 у вёсцы Вялікая Гарожа Асіповіцкага раёну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG