Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ад удару ўкраінскімі дронамі пацярпеў яшчэ адзін НПЗ — у Самарскай вобласьці


НПЗ у Самарскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота
НПЗ у Самарскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве абароны Расеі ўвогуле ня згадваюць аб атацы на Самарскую вобласьць.

Губэрнатар Самарскай вобласьці Вячаслаў Фядорышчаў паведаміў, што ў ноч на 19 лютага Ўкраіна атакавала дронамі Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод.

«На тэрыторыі прадпрыемства працуюць апэратыўныя і экстраныя службы. Папярэдне, пацярпелых няма», — паведаміў губэрнатар.

Праз 7 гадзін пасьля гэтага паведамленьня Вячаслаў Фядорышчаў удакладніў, што «сытуацыя пад кантролем», «наступствы атакі зьліквідавалі», а вялікіх пашкоджаньняў няма.

Сызранскі нафтапрацоўчы завод працуе з 1942 году, цяпер ён уваходзіць у склад кампаніі «Роснефть».

У той жа час у Міністэрстве абароны Расеі ўвогуле ня згадвалі пра атаку на Самарскую вобласьць. Упершыню вайсковае ведамства не паведаміла агульную колькасьць дронаў, якімі атакавала Ўкраіна. У афіцыйным паведамленьні адзначаецца, што сродкі СПА «перахапілі і зьнішчылі» тры ўкраінскія бесьпілётнікі над Бранскай, адзін — над Татарстанам і чатыры — над акваторыяй Чорнага мора. Яшчэ адзін дрон абясшкодзілі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы над тэрыторыяй Тульскай вобласьці.

Паводле падлікаў выданьня ASTRA, за першыя два месяцы году Ўкраіна атакавала бесьпілётнікамі як мінімум 16 аб’ектаў нафтавай прамысловасьці на тэрыторыі Расеі.

У 2024 годзе ўкраінскія вайскоўцы ня менш за 81 раз атакавалі бесьпілётнікамі нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы і паліўныя базы на тэрыторыі Расеі і ў акупаваных расейскай арміяй раёнах Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG