Злучаныя Штаты паведамілі пра арышт падазраванага ў арганізацыі нападу на падмаскоўную канцэртную залю «Крокус Сіці Хол».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб стварэньні стратэгічнага рэзэрву біткоіна і нацыянальнага запасу лічбавых актываў. Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома.
ЗША прыпынілі абмен выведнымі дадзенымі з Кіевам, заявіў у сераду дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф. Гэта можа сур’ёзна пашкодзіць здольнасьці ўкраінскіх вайскоўцаў наносіць удары па расейскіх сілах.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вечарам у аўторак (у 5.00 раніцы серады па беларускім часе) выступіць са зваротам да сумеснай сэсіі Кангрэсу ЗША — першым з моманту свайго ўступленьня на пасаду ў студзені.
Ці магчымае вызваленьне беларускіх палітвязьняў у абмен на зьняцьце амэрыканскіх санкцый? Якую палітыку будзе весьці адміністрацыя ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу падпісаў указ аб прызнаньні ангельскай мовы адзінай афіцыйнай мовай краіны. Раней «афіцыйнай» мовы ў ЗША на фэдэральным узроўні не існавала. Ангельская была прызнана афіцыйнай мовай толькі ў 32 штатах.
Сварка Дональда Трампа, Джэй Ды Вэнса з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме прывяла да дыскусій, што адбудзецца далей з амэрыканскай вайсковай дапамогай украінцам.
Як ацэньваюць скандальныя перамовы ў Белым доме ў самой Амэрыцы?
Прэзыдэнт Дональд Трамп падпіша ўказ, упершыню ў гісторыі ЗША абвяшчаючы ангельскую мову афіцыйнай мовай краіны, заявіў у пятніцу прадстаўнік Белага дому.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прапанаванае ім мыта ў памеры 25% на мэксыканскія і канадзкія тавары набудзе моц у аўторак 4 сакавіка разам з дадатковым мытам у 10% на кітайскі імпарт, бо з гэтых краінаў у ЗША па-ранейшаму паступаюць сьмяротныя наркотыкі.
На першым этапе рэформы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) былі скасаваныя больш за 4100 грантаў, што дазволіла захаваць 4,4 мільярда даляраў.
Дэлегацыі ЗША і Расеі сустрэліся 27 лютага ў сталіцы Турэччыне.
Якія галоўныя высновы можна зрабіць пасьля ашаламляльнага павароту дыпляматыі з удзелам Трампа, Зяленскага, Пуціна, угоды аб карысных выкапнях і спробы спыніць вайну Расеі ва Ўкраіне?
Дыпляматы з Расеі і ЗША сустрэліся 27 лютага ў Стамбуле, каб абмеркаваць спрэчкі наконт сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў. Абодва бакі працягваюць двухбаковы дыялёг, які лічыцца вырашальным для спыненьня вайны ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоны ўкраінскі калега Ўладзімір Зяленскі прыбудзе ў Вашынгтон 28 лютага.
Праўдападобна, бакі ў заключны дзень лютага падпішуць угоду, зьвязаную з карыснымі выкапнямі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што ён ня лічыць неабходнай прысутнасьць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на перамовах, накіраваных на спыненьне ваеннага канфлікту з Расеяй.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне і Расеі Кіт Келаг назваў украінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага «адважным лідэрам краіны, якая ваюе». Ён напісаў пра гэта ў пятніцу ў сацсетцы X.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Джонсан заявіў, што рэспубліканцы ў палаце не імкнуцца да новага законапраекту аб падтрымцы Ўкраіны.
Магчымая сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна будзе залежаць ад таго, ці будзе дасягнуты прагрэс у завяршэньні вайны ва Ўкраіне, заявіў 20 лютага дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё.
Раней Украіна прапанавала ЗША доступ да сваіх радовішчаў у абмен на вайсковую дапамогу і гарантыі бясьпекі.
Кіт Кэлаг паведаміў журналістам, што ёсьць шанец правесьці добрыя патэнцыйныя перамовы.
Афіцыйныя асобы ЗША і Расеі скончылі свае першыя перамовы аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, а Кіеў і яго эўрапейскія саюзьнікі з трывогай назіраюць за гэтым збоку.
Яшчэ адзін грамадзянін ЗША выйшаў з турмы ў Расеі.
Эўрапейскія лідэры сабраліся ў панядзелак на надзвычайны саміт, каб абмеркаваць пляны прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа спыніць вайну ва Ўкраіне на фоне асьцярог, што іх адсунуць ад перамоваў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дамовіўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пачаць перамовы аб спыненьні вайны, але падкрэсьліў, што ЗША працягнуць дапамогу Ўкраіне.
У Злучаных Штатах віталі вызваленьне дваіх палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку журналіста Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, а таксама амэрыканца, затрыманага ў Беларусі.
Сэнат ЗША большасьцю галасоў падтрымаў прызначэньне Талсі Габард на пасаду дырэктара нацыянальнай выведкі, паведамляе CNN. Яе кандыдатуру прапанаваў прэзыдэнт краіны Дональд Трамп.
Сустрэча адбылася неўзабаве пасьля таго, як самалёт з вызваленым грамадзянінам ЗША прызямліўся на радзіме. Таксама Трамп анансаваў яшчэ адно вызваленьне амэрыканца, але не ўдакладніў, хто гэта будзе.
Акрамя таго, Марка Рубіё адзначыў, што на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў цэнтры ўвагі будзе вайна ва Ўкраіне.
Фэдэральны судзьдзя абмежаваў нядаўна створанаму ў ЗША Дэпартамэнту дзяржаўнай эфэктыўнасьці (DOGE), які ўзначальвае Ілан Маск, доступ да сыстэмы дзяржаўных плацяжоў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы ў Капітоліі на Нацыянальным малітоўным сьняданку, паабяцаў стварыць у Белым доме камісію па рэлігійнай свабодзе і офіс у справах веры.
Адміністрацыя Дональда Трампа гатовая рэзка ўзмацніць санкцыйны ціск на Расею, каб прымусіць яе пакласьці канец вайне ва Ўкраіне, заявіў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША ў справах Украіны і Расеі Кіт Келаг.
Міністэрства юстыцыі ЗША спыняе праграму, накіраваную на канфіскацыю актываў расейскіх алігархаў, распачатую пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
Прэзыдэнт ЗША падпісаў указ аб увядзеньні санкцый у дачыненьні чыноўнікаў Міжнароднага крымінальнага суду за пачатак расьсьледаваньняў супраць ЗША і Ізраіля. Ён уводзіў санкцыі супраць гэтага суду і ў першую кадэнцыю на пасадзе.
Пра што сьведчыць адсутнасьць рэакцыі Дзярждэпартамэнту ЗША на сёлетнія выбары ў Беларусі? Ці ёсьць у ЗША пляны прызнаць рэжым Лукашэнкі легітымным? Як і ў якім аб’ёме можа аднавіцца амэрыканская замежная дапамога?
У Белым доме незадаволеныя тым, што робіць афіцыйная Прэторыя, а таму дэлегацыі Злучаных Штатаў на сустрэчы ня будзе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША з Рады правоў чалавека ААН (UNHRC) і заявіў, што Вашынгтон ня будзе аднаўляць фінансаваньне агенцтва ААН, якое дапамагае палестынскім уцекачам.
Парэшткі ўсіх 67 ахвяр сутыкненьня ў паветры, якое адбылося на мінулым тыдні паміж рэйсам American Airlines і вайсковым верталётам недалёка ад Вашынгтона, ужо знайшлі, паведамілі мясцовыя ўлады 5 лютага. Апазнаныя ўсе, акрамя аднаго чалавека.
Пра тое, як можа зьмяніцца сытуацыя для грамадзян Беларусі, Свабода пагаварыла зь беларускімі эмігрантамі новай хвалі і амэрыканскім адвакатам.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыпыніць новыя тарыфы на мэксыканскія тавары на месяц.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падае сыгналы, што зьбіраецца закрыць асноўны амэрыканскі інструмэнт міжнароднай дапамогі — Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID).
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што размовы з Украінай і Расеяй праходзяць «вельмі добра», а ягоная адміністрацыя рыхтуе «сустрэчы і перамовы» з Украінай, Расеяй і «рознымі бакамі».
«У нас амаль уся аўдыторыя ў Беларусі, а калі прадпрымальнік зь Беларусі разьмесьціць у нас рэкляму, ягонаму бізнэсу будзе канец на наступны дзень». Як прыпыненьне фінансаваньня ЗША паўплывала на беларускія мэдыя і НДА і ці змогуць яны безь яго існаваць.
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра ўвядзеньне вялікіх мытаў для асноўных гандлёвых партнэраў ЗША — Канады, Мэксыку і Кітаю, заявіўшы пра «вялікую пагрозу» з боку нелегальнай іміграцыі і наркотыкаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social заявіў, што сёньня, 1 лютага, раніцай ён аддаў загад аб нанясеньні авіяўдару па абʼектах баевікоў, зьвязаных з «Ісламскай дзяржавай» на тэрыторыі афрыканскай краіны Самалі.
Дзярждэпартамэнт абвясьціў аб адмене шэрагу рашэньняў папярэдняй адміністрацыі прэзыдэнта і ўзмацненьні жорсткасьці палітыкі ў дачыненьні да Кубы. Адміністрацыя Байдэна раней выключыла Кубу са сьпісу дзяржаў-спонсараў тэрарызму.
Пошукавыя работы могуць запаволіцца праз пагаршэньне ўмоў надвор’я.
Пра гэта ў звароце да нацыі паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Ён выказаў спачуваньні сем’ям загінулых.
Загрузіць яшчэ