Стратэгічны біткоін-рэзэрв, як гаворыцца ў дакумэнце, будзе капіталізаваны біткоінамі, якія знаходзяцца ў распараджэньні казначэйства ЗША і канфіскаванымі ў рамках крымінальных або грамадзянскіх працэдур канфіскацыі актываў. На працягу 30 дзён дзяржаўныя агенцтвы павінны перавесьці ўсе біткоіны, якія знаходзяцца ў іх, у стратэгічны рэзэрв.
Нацыянальны запас лічбавых актываў ЗША будзе капіталізаваны ўсімі лічбавымі актывамі, якія належаць казначэйству ЗША, за выключэньнем біткоінаў, канфіскаваных у рамках крымінальных або грамадзянскіх працэдур.
2 сакавіка Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social пісаў, што даручыў рабочай групе пры прэзыдэнце рухацца далей па стварэньні рэзэрву крыптавалют.
«Рэзэрв крыптавалют ЗША ўмацуе гэты крытычна важны сэктар пасьля доўгіх гадоў карупцыйных нападаў з боку адміністрацыі Байдэна, — заявіў ён. — Я паклапачуся аб тым, каб ЗША сталі крыптавалютнай сталіцай сьвету».
Раней паведамлялася, што на падкантрольных уладам ЗША кашальках знаходзіцца 18,4 млрд даляраў у крыптпвалютах, зь якіх 17,98 млрд даляраў прыпадае на 198100 біткоінаў.
Форум