Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Дзяржаўная мова ЗША ніколі заканадаўча не была замацаваная на фэдэральным узроўні. І толькі ў некаторых штатах ангельская мова абвешчаная афіцыйнай.
Супрацьдзеяньне прэзыдэнта Трампа нелегальнай іміграцыі было адметнай рысай ягоных выбарчых кампаній. Трамп падкрэсьлівае значэньне ангельскай мовы ў грамадзкім жыцьці.
Новы ўказ Трампа адмяніў фэдэральнае патрабаваньне прэзыдэнта Біла Клінтана, згодна зь якім агенцтвы і іншыя атрымальнікі фэдэральных сродкаў аказвалі моўную дапамогу асобам, якія не валодаюць ангельскай.
Ангельская прызнаная афіцыйнай мовай у 32 штатах з 50-і.
Гэтая праблема захоўвае сваю вастрыню прынамсі ў Тэхасе, дзе выкарыстаньне гішпанскай мовы ў грамадзкім жыцьці выклікала спрэчкі на працягу многіх гадоў.
Форум