Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп заявіў аб удары па «аб’ектах тэрарыстаў» у Самалі


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social заявіў, што сёньня, 1 лютага, раніцай ён аддаў загад аб нанясеньні авіяўдару па абʼектах баевікоў, зьвязаных з «Ісламскай дзяржавай» на тэрыторыі афрыканскай краіны Самалі.

Ён сьцьвярджае, што ў выніку атакі было забіта «мноства тэрарыстаў, пры гэтым ня было прычынена ніякай шкоды мірным жыхарам». Ён не прывёў канкрэтных зьвестак аб выніках удару.

«Пасланьне ISIS і ўсім астатнім, хто хоча напасьці на амэрыканцаў, абвяшчае: «Мы знойдзем вас і забʼем!», — напісаў Трамп.

Шэф Пэнтагона Піт Хэгсэт удакладніў, што авіяўдары наносіліся па баевіках у гарах Голіс. Ён падкрэсьліў, што рашэньне было прынята ў каардынацыі з фэдэральным урадам Самалі.

16 мільёнаў жыхароў Самалі на працягу дзесяцігодзьдзяў пакутавалі ад грамадзянскіх войнаў, кепскага кіраваньня і тэрарызму. Цэнтральны ўрад падтрымлівалі міратворцы Афрыканскага зьвязу і Захад.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG