Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША раскрыў дэталі перамоваў з Расеяй у Стамбуле


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэлегацыі ЗША і Расеі сустрэліся 27 лютага ў сталіцы Турэччыне.

У адпаведнасьці з пагадненьнем паміж дзяржсакратаром Марка Рубіё і міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым аб пачатку перамоваў аб пытаньнях, якія закранаюць дзейнасьць дыпляматычных місій, дэлегацыі абедзьвюх краін сустрэліся 27 лютага ў Стамбуле, Турэччыне, паведамілі ў Дзярждэпартамэнце ЗША.

Амэрыканскую дэлегацыю ўзначаліла намесьніца памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Расеі і Цэнтральнай Эўропы Саната Коўлтэр, а расейскую — дырэктар дэпартамэнту Паўночнай Атлянтыкі Міністэрства замежных спраў, пасол Аляксандар Дарчыеў.

Адзначаецца, што Злучаныя Штаты выказалі занепакоенасьць пытаньнямі доступу да банкаўскіх і кантрактных паслуг, а таксама неабходнасьцю забесьпячэньня стабільнага і ўстойлівага ўзроўню кадравага складу пасольства ЗША ў Маскве. У ходзе абмеркаваньняў абодва бакі вызначылі канкрэтныя першачарговыя захады для стабілізацыі работы дыпламатычных місій у гэтых сфэрах.

Намесьніца памочніка дзяржсакратара Коўлтар і пасол Дарчыеў дамовіліся правесьці наступную сустрэчу па гэтых пытаньнях у найбліжэйшы час, пры гэтым дата, месца і склад пакуль невядомыя.

Сустрэча праходзіла ў стамбульскай рэзыдэнцыі генэральнага консула ЗША. Перамовы праходзілі ў закрытым рэжыме; бакі не назвалі імёны ўдзельнікаў сваіх дэлегацый.

На парадку дня перамоваў былі пытаньні дзейнасьці амбасадаў дзьвюх краінаў. Паведамлялася, што абмяркуюць «пытаньні кадравага забесьпячэньня, візаў, дыпляматычных банкаўскіх апэрацыяў і іншыя апэрацыйныя пытаньні», — заявіў Reuters прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША. Украіну абмяркоўваць не плянавалі, пытаньні палітыкі і бясьпекі — таксама, падкрэсьлілі ў ведамстве.

Сустрэча працягвалася 6,5 гадзіны. Перамовы завяршыліся без камэнтароў для прэсы.

Дэлегацыі на чале зь дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіё і міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым дамовіліся на мінулым тыдні ў Саудаўскай Арабіі пачаць дыскусіі аб дыпляматычных прадстаўніцтвах.

Перамовы адбыліся пасьля таго, як прэзыдэнт Дональд Трамп зьмяніў палітыку ізаляцыі Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну і замест гэтага засяродзіўся на аднаўленьні сувязяў і хуткім спыненьні вайны. Двухбаковыя перамовы ў Эр-Рыядзе выклікалі засьцярогі, што Злучаныя Штаты могуць заключыць угоду, нявыгадную Ўкраіне і Эўропе.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заявіў, што перамовы ў Стамбуле ня будуць уключаць ніякіх дыскусій аб Украіне, але ўсё роўна будуць разглядацца як праверка жаданьня Масквы ўдзельнічаць ва ўгодзе. Рубіё сказаў у інтэрвію 26 лютага, што Злучаныя Штаты пакуль ня ведаюць, наколькі шчыра расейцы настроеныя на спыненьне вайны. Ён сказаў, што амэрыканская дэлегацыя, якая накіравалася ў Эр-Рыяд, спытала расейцаў, жадаюць яны скончыць вайну ці працягваць ваяваць, і тыя пагадзіліся на наступную сустрэчу з удзелам груп дыпляматаў, каб пагаварыць пра тое, што спатрэбіцца пасьля заканчэньня вайны, сказаў Рубіё ў этэры Fox News.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG