Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На першым этапе рэформы USAID адмянілі больш за чатыры тысячы грантаў


Марка Рубіё
Марка Рубіё

На першым этапе рэформы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) былі скасаваныя больш за 4100 грантаў, што дазволіла захаваць 4,4 мільярда даляраў.

Вынікі апублікаваў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, перадае «Голас Амэрыкі».

За 15 дзён Дзярждэпартамэнт ацаніў больш за 9 тысячаў грантаў, зьвязаных з аказаньнем замежнай дапамогі, на агульную суму звыш 15,9 мільярда даляраў.

Адзначаецца, што было захавана фінансаваньне харчовай дапамогі, паставак прэпаратаў для лячэньня ВІЧ, сухотаў і малярыі. Акрамя таго, пакінутыя праграмы дапамогі Лібану, Гаіці, Вэнэсуэле, Кубе і іншым краінам, якія адчуваюць жыцьцёвую неабходнасьць у амэрыканскіх грантах.

На час 90-дзённай праверкі, якую ўзначаліў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё, выплату грантаў USAID прыпынілі, за выключэньнем надзвычайнай дапамогі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даручыў Рубіё пераканацца, што «даляры падаткаплатнікаў выкарыстоўваюцца для ўмацаваньня, павышэньня бясьпекі і дабрабыту Амэрыкі».

На праверцы застаюцца яшчэ больш за 6 тысячаў доўгатэрміновых грантаў на агульную суму 58 мільярдаў даляраў. Чакаецца, што пасьля завяршэньня перагляду агульны аб’ём фінансаваньня замежных праграмаў зьменшыцца на 92%.

USAID больш за 60 гадоў падтрымліваў, сярод іншых, праекты па барацьбе зь беднасьцю, хваробамі і раньнімі шлюбамі ў Афрыцы. У 2020 годзе ў разгар пандэміі COVID-19 дзьве сотні апаратаў ШВЛ ад агенцтва атрымала нават Расея, якая забараніла яго працу на сваёй тэрыторыі яшчэ ў 2012 годзе, адзначае ВВС.

Акрамя таго, USAID фінансаваў праграмы падтрымкі абароны правоў чалавека і дэмакратыі, што выклікала незадаволенасьць у аўтарытарных краінах і абвінавачаньні іх ва «ўмяшаньні ва ўнутраныя справы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG