Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл даў 17 верасьня ў Рызе інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время». Сярод іншага, ён адказаў на пытаньні пра вызваленьне беларускіх палітвязьняў і пра адносіны Злучаных Штатаў зь Беларусьсю.
Грамадзянку Беларусі Кацярыну Бартко, якая зьвярталася ў ЗША па статус уцекача і якую затрымала Служба іміграцыі і мытнага кантролю ЗША (ICE) у штаце Канзас, вызвалілі з-пад варты.
Вынікі чарговага візыту Джона Коўла ў Менск выклікалі расчараваньне дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. Чакалася больш маштабнае вызваленьне палітвязьняў, а на волю пакуль выйшлі толькі 25 чалавек. Адбыўся збой тэндэнцыі, паводле якой з кожным візытам Коўла Менск вызваляў усё больш вязьняў.
Крыстафэр Паніка, які ўвайшоў у склад амэрыканскай дэлегацыі на сёньняшніх перамовах у Менску, працаваў у Беларусі яшчэ ў канцы 1990-х. Паніка назіраў за палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі ў складзе місіі АБСЭ, працаваў у амбасадзе ЗША ў Менску і нават аднойчы быў затрыманы падчас акцыі пратэсту.
Фархаду Н. было ўсяго некалькі месяцаў, калі 11 верасьня 2001 году тэрарысты захапілі самалёты і накіравалі іх у вежы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку. Гэта было часткай нападаў на Злучаныя Штаты, у выніку якіх загінулі тысячы людзей.
Праз дваццаць пяць гадоў пасьля таго, як Аўганістан паслужыў глябальным пляцдармам для тэрактаў 11 верасьня, краіна «вярнулася да зыходнай кропкі»: пасьля 20 гадоў вайсковай прысутнасьці на чале з ЗША талібы зноў захапілі ўладу, а чальцы «Аль-Каіды» зноў знаходзяць бясьпечны прытулак у краіне
У Польшчу прыляцяць амэрыканскія дыпляматы, каб вырашыць важнае пытаньне ўнутры NATO.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джон Коўл днямі заявіў, што амэрыканцам у Беларусі «ўдалося дамагчыся вызваленьня 700–800 чалавек». Гэта істотна больш за агучаную раней лічбу 500 чалавек. Свабода паспрабавала падлічыць, колькі палітзьняволеных насамрэч выйшлі на волю.
Хоць вайсковы патэнцыял Ірану панёс сур’ёзныя страты, Тэгеран па-ранейшаму захоўвае важны рычаг уплыву ў Армускай пратоцы.
Мужчына атрымаў вялікі тэрмін зьняволеньня ў гучнай справе, якую расьсьледавалі некалькі гадоў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адмовіўся ад плянаванага маштабнага ўдару па Іране пасьля таго, як Тэгеран і шэраг краін Блізкага Ўсходу папрасілі даць час, каб дасягнуць пагадненьня. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
ЗША могуць даць Украіне ліцэнзію на ўласны выраб ракет Patriot. Пра гэта амэрыканскі і ўкраінскі палітыкі будуць размаўляць ізноў, на наступных сустрэчах.
Паводле высокіх амэрыканскіх чыноўнікаў і экспэртаў у рэгіянальнай бясьпецы, удары ЗША па іранскіх сыстэмах супрацьпаветранай абароны і радарах у ноч на 10 чэрвеня былі абмежаваным папярэджаньнем на адрас Тэгерану, а ня першым залпам у больш шырокай ваеннай кампаніі.
Беларусаў, якія трапілі ў ЗША легальна і чакаюць рашэньня судоў аб палітычным прытулку, усё часьцей зьмяшчаюць ў міграцыйныя турмы, дзе трымаюць у жорсткіх умовах. Пагаварылі зь людзьмі, якія самі прайшлі праз гэта або змагаліся за вызваленьне блізкіх.
Дональд Трамп пракамэнтаваў інцыдэнт са стралянінай каля Белага дому, падзякаваўшы супрацоўнікам Сакрэтнай службы.
Служба грамадзянства і іміграцыі ЗША істотна зьмяніла правілы афармленьня грын-картаў для іншаземцаў.
Дзяржаўны сакратар ЗША завяршыў напружаны раўнд перамоваў пра будучыню NATO ў Швэцыі і выступіў з рэзкім пасланьнем эўрапейскім хаўрусьнікам.
Цягам двух дзён прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова згадваў, што спыненьне агню з Іранам можа быць сарванае новымі амэрыканскімі вайсковымі ўдарамі. Гэтыя заявы ўважліва аналізуюць экспэрты і палітыкі.
Перамоўны працэс паміж Беларусьсю і ЗША становіцца фактарам уплыву ня толькі на палітыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але і на ўсю рэгіянальную архітэктуру. Ён так ці інакш закранае суседнія краіны, вымушае іх рэагаваць.
Раней улады Літвы заяўлялі, што ніякага ціску з Вашынгтону няма, але цяпер некаторыя прадстаўнікі ўлады гавораць іншае.
Высокапастаўлены прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША папярэдзіў, што Расея, імаверна, перакіне свае сілы да ўсходняга флянгу NATO пасьля заканчэньня вайны ва Ўкраіне
Пра гэта падчас слуханьняў у Кангрэсе заявіў чыноўнік, адказны за фінансы Пэнтагону, Джулс Горст. Паводле яго, апэрацыя «Эпічная фурыя», якая доўжыцца з 28 лютага, ужо абышлася прыкладна ў 25 мільярдаў даляраў.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл на прэсавай канфэрэнцыі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы ў Варшаве паведаміў, што зноў наведае Беларусь праз 2-3 тыдні.
Наведнікі вячэры з удзелам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа хутка адчулі небясьпеку. Так апісаў першыя імгненьні пасьля нападу ў гатэлі ў Вашынгтоне карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Алекс Раўфоглу, які стаў сьведкам інцыдэнту.
Прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і першую лэдзі Мэлянію Трамп тэрмінова вывелі зь вячэры, якую ладзіла Асацыяцыя карэспандэнтаў Белага дома ў Вашынгтоне, бо побач нападнік адкрыў агонь па ахове.
Напярэдадні амэрыканскі прэзыдэнт гаварыў пра тое, што ня схільны падаўжаць спыненьне агню з іранскім рэжымам, але цяпер становішча зьмянілася.
Прэзыдэнт ЗША заявіў, што Кітай дамовіўся з Вашынгтонам не пастаўляць зброю Ірану. Аб гэтым Дональд Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефонным інтэрвію італьянскай газэце Corriere della Sera рэзка скрытыкаваў прэмʼерку Італіі Джорджу Мэлёні і заявіў, што Віктар Орбан быў яго сябрам.
У праграме «Палітыка з Юрыем Дракахрустам» на YouTube-канале Свабода Premium амэрыканістка Аляксандра Філіпенка адказала на пытаньні аб мэтах амэрыканскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі і аб тым, як ЗША могуць дамагчыся ад Літвы згоды на транзыт беларускіх калійных угнаеньняў
Прэзыдэнт ЗША аб’явіў аб пачатку блякады Армускай пратокі. Паводле слоў Дональда Трампа, вайскова-морскія сілы ЗША «пачнуць блякаваць усе без выключэньня караблі», якія спрабуюць увайсьці ў Армускую пратоку або выйсьці зь яе.
Перамовы паміж ЗША і Іранам, якія прайшлі 11 красавіка ў сталіцы Пакістана, завяршыліся без пагадненьня. Пра гэта пасьля заканчэньня перамоў у ноч на 12 красавіка заявіў віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс, які ўзначальваў у Ісламабадзе амэрыканскую дэлегацыю.
12 красавіка ў Вугоршчыне праходзяць парлямэнцкія выбары. Якія наступствы іх вынікі будуць мець для міжнароднай палітыкі?
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дж. Д. Вэнс сёньня прыбыў у Вугоршчыну з двухдзённым візытам для сустрэчы зь дзейным прэм’ер-міністрам краіны Віктарам Орбанам. Вэнс абвінаваціў Эўразьвяз ува «ўмяшаньні ў выбары» ў Вугоршчыне.
Сёньня раніцай прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social, што «цэлая цывілізацыя памрэ сёньня вечарам і ніколі больш не будзе адноўлена».
Амэрыканскія войскі працягваюць зазнаваць стратаў у баявых дзеяньнях супраць Ірану, якія ЗША пачалі разам з Ізраілем.
Прэзыдэнт ЗША паўтарыў пагрозу нанесьці моцны ўдар па іранскай інфраструктуры. Але выглядае, што Тэгеран не зьбіраецца разблякоўваць пратоку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 1 красавіка заявіў, што Злучаныя Штаты блізкія да «завяршэньня справы» ў Іране. У той жа час амэрыканскі лідэр папярэдзіў, што сілы ЗША будуць надалей наносіць па гэтай краіне «надзвычай магутныя» ўдары яшчэ «два-тры тыдні».
Як паведаміла газэта The Telegraph 1 красавіка, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што сур’ёзна разглядае магчымасьць выхаду краіны з NATO. У інтэрвію Трамп назваў альянс «папяровым тыграм».
У ЗША сталі часьцей адмаўляць беларусам у палітычным прытулку. Іх зьмяшчаюць у іміграцыйныя турмы, пагражаюць дэпартацыяй. Сябра Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы Глеб Івашкевіч тлумачыць, чаму так адбываецца.
Аднак двухбаковага пацьверджаньня, што паміж Тэгеранам і Вашынгтонам ідуць перамовы, пакуль няма.
Амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказаў на пытаньні, ці быў ціск ЗША на Лукашэнку і ці будуць яны ціснуць на Літву.
Допіс Дональда Трампа ў сацыяльнай сетцы Truth Social азначае падтрымку перамоўнага працэсу зь Беларусьсю на самым высокім узроўні. З свайго боку, афіцыйны Менск, каб дамагчыся прыхільнасьці ЗША, забыўся пра ўсе свае антыамэрыканскія наратывы.
Ці паедзе Лукашэнка ў ЗША на запрашэньне Трампа? Як амэрыканцы дамагліся, каб Лукашэнка не выправаджваў памілаваных палітвязьняў? Ці будуць ЗША выкручваць рукі Літве, каб адкрыць транзыт беларускіх калійных угнаеньняў праз Клайпеду?
Танкер вёз на Кубу, якая зараз знаходзіцца пад энэргетычным эмбарга прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, 730 тысяч барэляў нафты.
У Злучаных Штатах у суботу прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць палітыкі прэзыдэнта Дональда Трампа і ягонай адміністрацыі. Арганізатары гавораць аб «найбуйнейшай акцыі пратэсту ў гісторыі ЗША».
Джон Коўл абнародаваў пажаданьні Вашынгтону да Вільні — перамовы з афіцыйным Менскам на палітычным узроўні і транзыт праз Клайпеду для беларускіх калійных угнаеньняў. Літоўскія ўлады не згаджаюцца. Гэта сутыкненьне падыходаў Вільні і Вашынгтону, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Злучаныя Штаты Амэрыкі часова спыняюць баявыя дзеяньні супраць энэргетычнай інфраструктуры Ірану.
Прысяжныя ў амэрыканскім Лос-Анджэлесе прынялі рашэньне на карысьць маладой жанчыны, якая падала ў суд на кампанію Meta і Google праз сваю дзіцячую залежнасьць ад сацыяльных сетак.
Эвалюцыя заяваў амэрыканскіх перамоўнікаў з Лукашэнкам можа азначаць, што афіцыйны Менск у межах «вялікай угоды» з ЗША можа пайсьці на спыненьне ці прыпыненьне рэпрэсіяў, а ня толькі на вызваленьне палітвязьняў, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл расказаў, што на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам падняў пытаньне новых арыштаў.
Загрузіць яшчэ