«Я думаю, што паўза на вайсковым і выведным фронце міне», — сказаў Рэткліф Fox Business Network.
Тры крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй, таксама пацьвердзілі агенцтву Reuters, што абмен выведнымі дадзенымі ЗША спынілі. Невядома, у якой ступені ЗША скарацілі абмен. Адна з крыніц паведаміла, што абмен дадзенымі быў спынены толькі «часткова», але не змагла паведаміць больш падрабязную інфармацыю.
«Я думаю, што мы будзем працаваць плячо ў плячо з Украінай, бо мы павінны адбіцца ад агрэсіі, якая адбываецца, але пры гэтым зрабіць сьвет лепшым, для таго каб гэтыя мірныя перамовы маглі рухацца наперад», — сказаў Рэткліф.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што атрымаў ліст ад прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, у якім украінскі лідэр выказаў гатовасьць сесьці за стол перамоваў аб расейска-ўкраінскай вайне.
З пачатку поўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе ЗША перадалі Украіне значную колькасьць выведных дадзеных, у тым ліку крытычна важную інфармацыю, якая патрэбная яе вайскоўцам для цэлеўказаньня.
Форум