Пра гэта са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі паведамляе БЕЛТА.
У паведамленьні сьцьвярджаецца, што ўказ прыняты ў мэтах удасканаленьня падыходаў да фармаваньня адзінай міграцыйнай прасторы на агульных прынцыпах дзяржаў — удзельніц Дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы.
Новы ўказ накіраваны на рэалізацыю беларуска-расейскага міжурадавага пагадненьня аб узаемным прызнаньні віз і па іншых пытаньнях, зьвязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Указам прадугледжваецца стварэньне інфармацыйнай сыстэмы абмену зьвесткамі аб перасячэньні мяжы ў пунктах пропуску, аб выдадзеных і канфіскаваных (ці ануляваных) дакумэнтах на права ўезду і выезду (транзыту), а таксама пасьведчаньняў асобы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
- У студзені 2025 году пачало дзейнічаць пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў паміж Беларусьсю і Расеяй. Яно было падпісана яшчэ ў 2020 годзе, але чатыры гады бакі займаліся вырашэньнем тэхнічных пытаньняў.
- Таксама зь 1 студзеня 2025 году пачала працаваць адзіная сыстэма аўтастрахаваньня ў Беларусі і Расеі. Цяпер правам на заключэньне дамовы АСАГА могуць надзяляцца выключна страхавальнікі зь месцам сталага знаходжаньня ў Расеі ці Беларусі. Сам аўтатранспартны сродак павінен быць зарэгістраваны на іх тэрыторыі. У выпадку ДТЗ пакрыцьцё стратаў будзе вызначацца паводле заканадаўства той краіны, дзе адбылося здарэньне.
Форум