Памятаю, калі я была маленькая і маці мяне адпраўляла, напрыклад, у краму цераз дарогу, яна заўжды казала: «Пачакай, калі да пешаходнага пераходу падыдзе жанчына, і папрасі, каб яна цябе перавяла». Здаецца, я добра вывучыла і маштабавала гэты ўрок — па дапамогу і падтрымку я звычайна іду да жанчын.