Новы абсалютны максымум дня зафіксавалі ў Самахвалавічах — 19,7 градуса вышэй за нуль. Ранейшы экстрэмум пратрымаўся 30 гадоў (17 градусаў у Берасьці).
1995 годам датуюцца перакрытыя рэкорды на ўсіх станцыях, акрамя Нарачы (2013), Амсьціслава (2017) і Стоўпцаў (2017).
У Менску паветра прагрэлася да 16,9 градуса (было 14,5), у Гомлі да 18,8 (16,1), Берасьці да 18,4 (17), Магілёве да 17,3 (13,5), Горадні да 16,9 (12,7), Віцебску — да 14 (12,3).
Згодна з прагнозам Белгідрамэту, 7 сакавіка на поўдні краіны будзе да 19 градусаў. Рэкорд дня — 17,3 у Гомлі ў 1995 годзе.
Даведачна, рэкорды дня 6 сакавіка на астатніх мэтэастанцыях:
Берасцейская вобласьць: Ганцавічы — 19,1 (15), Івацэвічы — 18,9 (16,5), Пружаны — 18,9 (16,7), Высокае — 18,6 (14,6), Пінск — 18,5 (14,4), Баранавічы — 17,7 (15,1), «Палеская» — 17,5 (14,3).
Віцебская вобласьць: Бярэзінскі запаведнік — 17,3 (12,3), Лепель — 16,6 (11,5), Шаркаўшчына — 16,1 (12,4), Орша — 15,9 (11,5), Докшыцы — 15,8 (12,4), Сянно — 15,8 (13,2), Лынтупы — 15,7 (12,9), Полацак — 15,2 (9,3), Верхнядзьвінск — 14,5 (11,5), Езярышча — 12,7 (8).
Гомельская вобласьць: Лельчыцы — 18,7 (15,3), Васілевічы — 18,7 (16), Жыткавічы — 18,4 (14,9), Акцябрскі — 18 (14), Мазыр — 17,7 (16,6), Брагін — 17,4 (16,4), Жлобін — 16,8 (15,4).
Горадзенская вобласьць: Ваўкавыск — 17,9 (15,4), Ліда — 17,6 (14,8), Ашмяны — 16 (13,4), Наваградак — 15,8 (14,3).
Менская вобласьць: Мар’іна Горка — 18,1 (14,5), Барысаў — 18,1 (14,7), Беразіно — 17,4 (14,4), Вілейка — 17 (14,2), Стоўпцы — 16,9 (10,7), Нарач — 16,1 (8,4), Слуцак — 16 (14,5), Валожын — 16 (14,6).
Магілёўская вобласьць: Бабруйск — 17,6 (15,6), Касьцюковічы і Слаўгарад — 16,8 (13,2), Клічаў — 16,8 (14,7), Амсьціслаў — 15 (7,8), Горкі — 14,8 (12,4).
Форум